Вікіпэдыя:Праект:Выклік Вікіпрагалу/Уступ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скарачэньне:
ВП:ВВП

«Вы́клік Вікіпрага́лу» — гэта адкрытае пісьмовае спаборніцтва па стварэньні і паляпшэньні артыкулаў, каб узмацніць асьвятленьне зьвязаных з жанчынамі прадметаў у Вікіпэдыі.

Пераможцы атрымаюць выдатныя ўзнагароды. Выклік ладзіцца як частка сусьветнай кампаніі «Вікіпрагал» зь першага выданьня ў 2019 годзе. У 2021 годзе мы пасупрацоўнічаем з Управай ААН па правах чалавека (УВКПЧ) і іншымі супольнікамі, каб распрацаваць сьпісы імёнаў жанчынаў, важных для правоў чалавека і іншых галінаў, пра якіх мала або няма артыкулаў у Вікіпэдыі. Гэтыя артыкулы прынясуць дадатковыя балы. Цяпер мы таксама запускаем «Вікіпрагалазнаходнік» — прыладу, якая дапамагае Вам адкрываць артыкулы пра жанчынаў, якія існуюць на адной мове, але адсутнічаюць на іншай. Вы можаце скарыстаць гэта, каб выявіць добрыя для стварэньня артыкулы!

Пісьмовы выклік пройдзе з 8 сакавіка а 00:01 па сярэднеэўрапейскім часе (UTC+1) да 8 красавіка 2021 году а 23:59 па сярэднеэўрапейскім летнім часе (UTC+2). Панядзелак 8-га сакавіка — гэта Міжнародны жаночы дзень. Спаборніцтва простае паводле будовы, якая грунтуецца на сыстэме балаў «Хай будзе проста, дурніца»: Вы атрымліваеце балы, калі паляпшаеце артыкулы з мэтай для кожнай удзельніцы і ўдзельніка здабыць як мага больш балаў.