Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Цягнік/Архіў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Вылучаны паводле абмеркаваньня са стваральнікам артыкулу. Ужо на гэтым этапе была высьветленая неабходнасьць далейшага разгортваньня тэмы. Ад сябе дадам, што артыкул, відавочна, перакладаўся з расейскае вікі (транзытам праз вікіпэдыю афіцыйным правапісам), таму заўважны перакос у бок расейскае чыгункі.

Улічваючы вышэй пададзеныя заўвагі, а таксама тое, што артыкул тым ня меней зьяўляецца адным з найлепей прапрацаваных у нас, схіліўся да намінаваньня ў Добрыя артыкулы.

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Падтрымліваю Вельмі добрая праца, а недахопы невялікія. За. --Vasyl` Babych 13:30, 16 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
  • Артыкул вельмі недапрацаваны. Што першае кідаецца ў вочы, дык гэта артаграфія. Другое — тэрміналёгія. Здаецца, калі я ствараў накіды пра электрадэпо (Маскоўскае, Магілёўскае) Менскага мэтрапалітэну, было вызначана, што пераклад рас. «подвижной состав» — «рухомы склад». Плюс яшчэ разьдзелы артыкулу ня вельмі рэлевантныя тэме, прынамсі «Арганізацыя руху цягнікоў». Гэта хутчэй да чыгункі трэба дадаць, як на мой погляд. Яшчэ занадта шмат чырвоных спасылак, што ня вельмі адпавядае крытэрам «добрых артыкулаў». Раскрыцьцё тэмы — гэта і злучнасьць з другаснымі, датычнымі галоўнай, нават калі там просьценькія накіды. Але задатак зроблены, чырвоныя спасылкі — гэта ўжо палова працы. Ня трэба выдумляць, што б зрабіць. Wizardist г 12:36, 4 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
  • Мяркую, што спасылкі на друкаваную літаратуру (кнігі, часопісы і інш.) мусяць падавацца на мове арыгіналу, а не празь пераклад. --Казімер Ляхновіч 12:52, 4 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
  • было б добра яшчэ трошкі дапрацаваць.., і распрацаваць (дадаць) больш дадзеных пра БЧ. --Vaukalaka 22:47, 14 сьнежня 2010 (EET)[адказаць]
  • Ну ўсё, прызнаю, што мая задумка была памылковай. Артыкул вельмі добры, але няма каму дапрацоўваць па ім заўвагі (вось чым кепска, калі выстаўляеш артыкул іншага ўдзельніка). Можна яго здымаць з намінантаў. --Taravyvan Adijene 22:08, 2 траўня 2011 (EEST)[адказаць]

Артыкул зьняты з намінацыі праз адсутнасьць дапрацовак. Артыкул знаходзіцца на намінацыі больш за тры месяцы. --Red_Winged_Duck 15:22, 1 траўня 2011 (EEST)[адказаць]