Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
- Ініцыятар: Васіль Шэлехаў (гутаркі)
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- Прапаную і падтрымліваю. --Васіль Шэлехаў (гутаркі) 22:24, 30 красавіка 2012 (FET)
- Падтрымліваю - ня маю анічога супраць, добры артыкул --Vaukalaka (гутаркі) 23:08, 19 ліпеня 2012 (FET)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]- Супраць. Па-першае, шмат разоў абмяркоўвалася і вырашалася, што выкарыстаньне Ґґ у артыкулах, акрамя стварэньня перанакіраваньняў і ў прэамбуле, калі тэрмін мае выбухны гук — непажаданае. Акрамя гэтага, артыкулу вельмі не хапае любові: там і сям налепленыя не туды выявы і шаблёны, нязграбныя табліцы — перад намінацыяй гэта ўсё варта было выправіць. — Wizardist г +у 23:24, 19 ліпеня 2012 (FET)
- Супраць.
- 1) Няма спасылак на колькасныя паказьнікі ўзбраеньня, прыведзеныя ў артыкуле.
- 2) Нямае дадзеных па колькасьці Беларускіх узброеных сілаў на пачатку 90-ых. Гэта ўвогуле цікава: наша армія, па некаторых зьвестках, пераўзыходзіла на той час па ваенным патэнцыяле ФРГ і Францыю разам ўзятых.
- 3) Сьлед было б стварыць асобны падразьдзел пра ядзерную зброю, таксама цікава надзвычай.
- 4) Старэньне інфармацыі, шмат чаго ўжо не адпавядае рэчаіснасьці (прыкладам расфарміраваныя на дадзены час палкі СУ-27, прысутныя ў артыкуле).
- 5) Недарэчны шаблён пра беларускія ваенныя фармаваньні: з якой халеры у пункце "Расейская імпэрыя" вылучаны адзіны гусарскі полк, гэтаксама з СССР, чаму вылучаныя партызаны? Прызыўнікоў беларусаў было ці не болей у 44-ым годзе! А Армія краёва - ўвогуле якім бокам? Яны змагаліся за Польшчу і я не маю нічога супраць, але пры незалежнай Беларусі сьлед разважаць з беларускацэнтрычных пазыцый.
- 6) Зрэшты цэлы шэраг заўваг адпадзе, калі артыкул будзе пад назваю кшталту "Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь станам на 2010 (ці іншы) год" . Можна падгледзець зь іншых Вікіпэдый. Пад такою вельмі агульнаю назвай і артыкул вінен быць куды больш прапрацаваным.--Mr. Spock (гутаркі) 00:08, 2 красавіка 2013 (FET)
Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]1) На маю думку, варта паспрабаваць перафармуляваць прэамбулу, каб гэта было азначэньне: Узброеныя сілы (УС) Рэспублікі Беларусь — тое тое і тое; 2) шаблён «Узброеныя сілы Эўропы» трэба перасунуць ніжэй, бо цяпер пачатак артыкула маль не чытэльны; 3) назвы законаў (і іншых афіцыйных дакумэнтаў) усё ж лепей пасьлядоўна пісаць з прыназоўнікам «аб» (гэтая традыцыя ідзе яшчэ з часоў Статутаў); 3) трэба вычытаць артыкул, бо на жаль, багата памылак (асабліва з гледзішча культуры мовы). --Казімер Ляхновіч (гутаркі) 00:29, 11 ліпеня 2012 (FET)
Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Вылучэньне не падтрыманае. Артыкул працяглы час знаходзіўся на намінацыі, але зьмены паводле заўваг не былі ўнесеныя. --Red_Winged_Duck 14:50, 30 красавіка 2013 (FET)