Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Праўральская мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Артыкул пра мову-продак моваў у складзе ўральскае сям'і. Артыкул зьяўляецца перакладам, які ажыцьцёўлены мною на аснове расейскай і ангельскай вэрсіяў артыкула.

У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

  1. Наміную і падтрымліваю: на маю думку, артыкул можа адпавядаць статусу добрага з прычыны дастатковай колькасьці спасылак на літаратуру і асьвятленьня тэматыкі артыкула. --Глеб Бераставы (гутаркі) 14:56, 12 студзеня 2014 (FET)
  2. Падтрымліваю, вядома ж, але калі ласка, папраўце ўсё ж стыль другога сказу «Носьбіты мовы паводле розных ацэнак жылі ў пэрыяд з 7000 да 2000 г. да н.э., а потым пашырылі арэал свайго пражываньня...», у першай частцы гаворка ідзе выключна пра часовы прамежак пражываньня, у другой пра пашырэньне арэалу (выходзіць што часововага, гэта як?).--Mr. Spock абм 21:06, 13 студзеня 2014 (FET)
  3. Падтрымліваю, цалкам адпавядае крытэрам.--Liashko (гутаркі) 20:07, 4 лютага 2014 (FET)
  4. Падтрымліваю--Maks 100 (гутаркі) 23:11, 4 лютага 2014 (FET)

Вельмі добра, артыкул заслугоўвае быць добрым ужо па адным афармленьні зносак=). Але:

  1. Другі сказ: «Носьбіты мовы паводле розных ацэнак жылі ў пэрыяд з 7000 да 2000 г. да н.э., а потым пашырылі арэал свайго пражываньня, што спрычынілася да распаду мовы», гучыць прама як «працуем ад плыта і да абеду».
  2. Вельмі не спадабаліся выразы кшталту «П. Хайду мяркуе...» ,«Ю. Янхунэн адносіць...» і г.д. без ніякіх тлмучэньняў хто дакладна былі гэтыя самыя Хайду і Янхунэн. Вось прыкладам выраз «Нідэрляндзкі лінгвіст-кельтоляг Пэтэр Схрэйвэр...» бездакорны, «Вугоразнаўцам Ласла Хонці была высунутая» горш, але таксама добра. Трэба пратлумачыць насупраць прозьвішчаў, што гэта пэўныя аўтарытэты, бо зараз незразумела хто хаваецца за ўсімі гэтымі прозьвішчамі ў артыкуле.
  3. Магчыма, і другую выяву з Ру-Вікі можна дадаць у артыкул.

Усе заўвагі, вартыя, на мой погляд выпраўленьня (стылістыка), пакінуў камэнтарамі <!--*--> у самім артыкуле.--Mr. Spock абм 20:47, 12 студзеня 2014 (FET)

Ня бачу ў гэтым праблемы, будзе зроблена (сёньня не абяцаю, хутчэй за ўсё заўтра). Дзякуй за заўвагі! --Глеб Бераставы (гутаркі) 23:11, 12 студзеня 2014 (FET)
Галіны дзейнасьці ўсіх незразумелых дасьледчыкаў пазначаныя. Што тычыцца іншае выявы, то, па праўдзе кажучы, выяваў уральскіх моваў на Commons ня так ужо й шмат, і ўсе яны (маё суб'ектыўнае меркаваньне, калі цікава, магу растлумачыць) так ці іначай зьмяшчаюць тыя ці іншыя недалікі. На маю думку, прадстаўленая цяпер мапа зьяўляецца найболь рэпрэзэнтатыўнай; пагатоў, у ёй яшчэ пазначаныя алтайскія ды юкагірскія мовы, што, думаю, вельмі дарэчна ўпісваецца да разьдзелу «Гіпотэзы вышэйшай роднасьці», ля якога мапа ўласна й стаіць. --Глеб Бераставы (гутаркі) 14:53, 13 студзеня 2014 (FET)
Было б добра зьмясьціць які-небудзь малюнак ў прэамбулу. Калі можна неяк палепшыць другую выяву з Ру-Вікі, скажыце як, яна даволі простая, каб я мог зрабіць беларускую вэрсію.--Mr. Spock абм 21:10, 13 студзеня 2014 (FET)
Стыль сказу папраўлены. Што адносна выявы, то можна ўзяць гэту, на якую трэба бадай што дадаць водзкую й іжорскую — жывыя мовы, якія на мапе не ўказаныя. Крыніцы, на аснове якіх можна дамаляваць арэал распаўсюджаньня гэтых дзьвюх моваў, можна адшукаць у прыведзеных мною артыкулах. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 22:35, 14 студзеня 2014 (FET)
Ну, паправіў яшчэ раз, загрузіў беларускамоўную вэрсію мапы, можа спатрэбіцца яшчэ ў якіх артыкулах. Прапанаваную Вамі выяву зьмясьціў у прэамбулу бяз зьмяненьняў,намаляваць на ёй дадатковыя зьвесткі не выяўляецца магчымым па прычыне вельмі малой займанай плошчы згаданых моў, да таго ж на мапе на гэтых месцах ужо ёсьць іншыя абазначэньні. Беларускую мапу зрабіў панарамай, для мяне, як візуала, у артыкуле вельмі важна выяўленчае афармленьне, тое, за што можна зачапіцца вокам і вынесьці дадатковую інфармацыю менавіта такім чынам (таму дарэчы не люблю, калі ў артыкулах пра мовы выдаляюць сьцягафікацыю). Мяркую чытэльнасьць цяпер на даволі высокім узроўні, артыкул сапраўды лепшы па ўсіх парамэтрах сярод інтэрвік, чакаем трэцяга голасу для абраньня.--Mr. Spock абм 11:34, 16 студзеня 2014 (FET)
Дзякуй за заўвагі! --Глеб Бераставы (гутаркі) 13:27, 16 студзеня 2014 (FET)

Намінацыя артыкула набрала неабходную паводле працэдуры колькасьць станоўчых галасоў, усе ўказаныя заўвагі былі ўзятыя да ўвагі і выпраўленыя. З моманту апошняга голасу «за» і апошняга выпраўленьня па заўвагах прайшло больш за тыдзень. Артыкул можна лічыць абраным у добрыя. --Глеб Бераставы (гутаркі) 15:22, 15 лютага 2014 (FET)