Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Гомсельмаш
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у добрыя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- Прапаную і падтрымліваю. 2 тыдні на рэцэнзіі без заўвагі.--Удзельнік:W 20:29, 23 лістапада 2020 (UTC+3)
- Падтрымліваю--Lesnas ättling (гутаркі) 22:22, 26 лістапада 2020 (+03)
- Падтрымліваю. --Ліцьвін (гутаркі) 23:56, 26 лістапада 2020 (+03)
- Падтрымліваю. У разьдзеле "Дапрацоўкі" мною апісана тое, што варта выправіць. --Temra 23:37, 28 лістапада 2020 (UTC+3)
- Падтрымліваю. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 20:18, 2 сьнежня 2020 (+03)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]1) "«Гомсельмаш» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў кастрычніку 1930 году ў Гомлі." - заснаванае кім канкрэтна? Маюцца ключавыя фігуры Аляксандар Новікаў, Віктар Пінчук у табліцы, але ня пазначана ніводнай асобы/асобаў, якая/якія заснавала/заснавалі прадпрыемства ў гэтым канкрэтным сказе.
2) "На 2020 год быў адным з найбольшых у сьвеце вытворцаў уборачных камбайнаў, у тым ліку ўваходзіў у 5-ку найбольшых у сьвеце вытворцаў збожжаўборачных камбайнаў[5]." - калі ён быў, то які вытворца зараз з'яўляецца адным з найбольшых у сьвеце вытворцаў уборачных камбайнаў? Калі ён уваходзіў, то хто зараз уваходзіць у 5-ку найбольшых у сьвеце вытворцаў збожжаўборачных камбайнаў?
3) "бавоўнаўборачныя машыны ХМП-1,8 з шырынёй захопу 1,8 мэтру[17]" - прапушчаны знак прыпынку "кропка з коскай".
4) "стаматалягічныя комплесы «Белдэнт»[20]." - напісана "комплесы", а ня "комплэксы".
5) "«НТКЦ» існаваў з 1947 году, калі быў заснаваны ў якасьці Спэцыялізаванага канструктарскага бюро (СКБ) для распрацоўкі машынаў і мэханізмаў для жывёлагадоўлі і кормавытворчасьці. У сваёй лябараторыі «НТКЦ» ажыцьцяўляў: 1) разьліковыя дасьледаваньні і віртуальныя выпрабаваньні, 2) праектаваньне і распрацоўку канструктарскай дакумэнтацыі, 3) распрацоўку тэхналягічнай дакумэнтацыі і выраб досьледнага ўзору, 4) стэндавыя выпрабаваньні досьледнага ўзору і давядзеньне вырабу, 5) пастаноўку выраба на вытворчасьць і яго сэрыйнае суправаджэньне[26]." - напісана "НТКЦ", а ня "НТЦК" («Навукова-тэхнічны цэнтар камбайнабудаваньня»). Раю Вам скарыстаць функцыю аўтазамены ў "Нататніку", паколькі кожную абрэвіятуру выпраўляць уручную не самая вясёлая праца.
5) "На працоўных месцах канструктараў выкарыстоўвалі амэрыканскую сыстэму распрацоўкі вырабаў «Ўіндчыл», што дазваляла выпрабоўваць тэхніку ў лябараторыі." - пасьля "ў" зноў "Ў"?.--Удзельнік:Temra 23:35, 28 лістапада 2020 (UTC+3)
- Вялікі дзякуй за прапановы. Зрабіў адпаведныя выпраўленьні.--Удзельнік:W 11:48, 29 лістапада 2020 (UTC+3)
Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Ці магчыма падзяліць разьдзел «Мінуўшчына» на падразьдзелы? Прынамсі аддзяліць XX i XXI стагодзьдзі, а магчыма і 1-е і 2-е дзесяцігодзьдзі XXI-га. Але гэта чыста эстэтычнае пытаньне.--Lesnas ättling (гутаркі) 21:05, 23 лістапада 2020 (+03)
- Магчыма. Зь іншага боку, парушыцца эстэтыка падразьдзелу «Кіраўнікі». Буду ўдзячны за ўсялякае рашэньне ў гэтай справе.--Удзельнік:W 15:18, 25 лістапада 2020 (UTC+3)
- Можа ў такім разе «Кіраўнікі» зрабіць асобным разьдзелам?--Lesnas ättling (гутаркі) 21:57, 25 лістапада 2020 (+03)
- Зрабіў і дадаў падразьдзел пра ХХІ стагодзьдзе.--Удзельнік:W 17:11, 26 лістапада 2020 (UTC+3)
- Можа ў такім разе «Кіраўнікі» зрабіць асобным разьдзелам?--Lesnas ättling (гутаркі) 21:57, 25 лістапада 2020 (+03)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Абраны добрым.--Удзельнік:W 23:04, 7 сьнежня 2020 (UTC+3)