Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Польскае таварыства «Асьвета» (Менск)
На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.
- Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!
Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:
- Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
- Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
- Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
- Абавязкова падпісвайцеся.
- Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (
<s>…</s>
), але не выдаляйце. - Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
- Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Пасьля сэрыі паведамленьняў [1], [2], [3] аб неадпаведнасьці якасьці артыкула нададзенаму яму статусу, прыйшлося прыняць меры - альтэрнатыўныя крыніцы, у т.л. беларускія сапраўды ёсьць, і іх нямала. Артыкул амаль дакладная копія афіцыйнаправапіснага, асноўны аўтар — вікіпэдыст Pracar. Новая вэрсія нашмат болей якасная і па колькасьці крыніц-зносак на адзінку тэксту артыкул цяпер недзе на адным узроўні з Грунвальдзкай бітвай. Адначасова з тым, цяпер ня толькі пасуе ў поўнай ступені да добрага, але і да абранага.
У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
1. Падтрымліваю--Mr. Sрock (гутаркі) 00:23, 8 сьнежня 2013 (FET)
2. Падтрымліваю, хоць і зрабілі ўтрыраваную версію з арыгінала ў бел-Вікі.--Pracar (гутаркі) 21:01, 9 сьнежня 2013 (FET)
3. Падтрымліваю. Лічу, што артыкул зьмяшчае якасны і дастатковы гістарычны агляд, а сам тэкст мае якасна адпрацаваную базу спасылак на крыніцы. --Глеб Бераставы (гутаркі) 11:03, 14 сьнежня 2013 (FET)
Супраць
[рэдагаваць крыніцу]Дапрацоўкі
[рэдагаваць крыніцу]На маю думку, гэта якасны артыкул для беларускай Вікіпэдыі, было вельмі прыемна атрымоўваць такую якасную інфармацыю. Між тым, мне не зусім незразумелыя наступныя моманты:
- У артыкуле сустракаюцца звароты кшталту Сэкцыяй кіравалі адны жанчыны — Сільвестровіч, Фялінская, Страневіч і Баброўская.. Лічу, што выглядае гэта даволі нягегла і ў падобных фразах варта дадаць імёны.
- Незразумелая прастаноўка зносак з аднолькавымі найменьнямі літаратуры, якія адрозьніваюцца хіба што нумарамі старонак (напрыклад, Tarasiuk, D. Między nadzieją… С. 48. і г.д.). Замест гэтага можна паставіць адну зноску, дзе будзе ўказаны загаловак і дыяпазон выкарыстаных для спасылкі старонак (напрыклад, Tarasiuk, D. Między nadzieją… С. 17 — 54)
Вядома ж, гэтыя заўвагі зьяўляюцца адно стылістычнымі і прынцыповымі з майго боку не зьяўляюцца. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 20:54, 11 сьнежня 2013 (FET)
- Што да першай заўвагі, то відаць імёнаў жанчын не захавалася, што да другой, то гэта не крытычна, а аб'ядноўваць у блёкі калі і трэба, то старонкі на 3-4, інакш вышукваць інфармацыю дзеля праверкі (калі трэба) будзе вельмі няёмка.--Mr. Sрock (гутаркі) 08:35, 13 сьнежня 2013 (FET)
- Дзякуй за тлумачэньні. --Глеб Бераставы (гутаркі) 11:02, 14 сьнежня 2013 (FET)
Камэнтары
[рэдагаваць крыніцу]Сапраўды выдатны, абраны 15 сьнежня 2013 году, дзякуй.--Mr. Sрock (гутаркі) 00:12, 15 сьнежня 2013 (FET)