Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Лацінка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

На дадзенай старонцы абмяркоўваецца кандыдат у абраныя артыкулы.

Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У адпаведнай сэкцыі стаўце #, выказвайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.

Прапаную і падтрымліваю - --Vaukalaka 15:05, 23 сакавіка 2010 (UTC)

Супраць Як правільна напісаў ніжэй сп. zedlik, артыкулу ёсьць, куды разьвівацца. Мяне, ўласна, не падабаецца вельмі маленькі разьдзел Крытыка лацінкі. Нешта мне падказвае, што крытыкі існуе нашмат больш. ;-) З назвай сп. zedlik мяне не пераканаў. «Лацінак» існуе шмат, таму гэта старонка павінна быць старонкай-неадназначнасьцю. Гэта не беларуская энцыкляпедыя, а энцыкляпедыя на беларускай мове. Гл. напрыклад, ў іншых моўных разьдзелах: Українська латинка, Беларускі лацінскі алфавіт. Ў той жа час, мяркую, што да ўзроўню добрага артыкул ўжо дасягнуў, бо тэма, ў цэлым, раскрытая. Пакуль што, прынамсі, гатовы падтрымаць артыкул толькі ў якасьці добрага. --Vasyl` Babych 22:40, 30 сакавіка 2010 (UTC)

Магчыма і не пераканаў, але ў беларускай мове пад назвай «лацінка» ў абсалютнай большасьці выпадкаў разумеецца менавіта тая зьява, якую апісвае гэты артыкул. Гэтая назва выкарыстоўваецца, у прыватнасьці, на сайтах НН і Свабоды. Прычым у мяне, напрыклад, не атрымалася знайсьці на гэтых сайтах панятку «Беларускі лацінскі алфавіт» — ён там проста не выкарыстоўваецца ўвогуле. Таму гэта дае мне падставы меркаваць, што назва «Беларускі лацінскі алфавіт» зьяўляецца прыдуманай аўтарам артыкула ў bewiki. Таксама, напрыклад, назву «лацінка» ў дачыненьне да сыстэмы пісьма беларускай мовы выкарыстоўвае Саўка ў сваіх інтэрвію, які, на маю думку, зьяўляецца дастаткова аўтарытэтнай асобай.
Што тычыцца крытыкі, то прыведзены ў артыкуле абзац — гэта адзінае, што ў мяне атрымалася знайсьці. У іншых разьдзелах Вікіпэдыі крытыка адсутнічае зусім, а больш нідзе аб’ектыўнай крытыкі не сустракаў. Калі ў каго ёсьць крыніцы, дзе можна было б узяць зьвесткі пра крытыку лацінкі, я быў бы шчыра ўдзячны. —zedlik 23:28, 30 сакавіка 2010 (UTC)
Пры ўсёй маёй вялізарнай павазе да НН (чытаю амаль не кожны дзень) і "Свабоды" (раней слухаў), адзначу, што гэта ня увесь сьвет. :-) Мая лёгіка наступная: НН — не Вікіпэдыя. Яна мае сваю аўдыторыю, гэта зразумела і нармалёва. Гэта газэта, арыентаваная на Беларусь і беларусаў. (і цалкам правільна робяць!) Зразумела, што ім няма патрэбы пісаць аб іншых "лацінках" — гэта не закранае іхнюю аўдыторыю. АЛЕ гэта ўсё ня значыць, што такіх не існуе! Увогуле, кожны альфабэт, які выкарыстовуе лацінку, а такіх ве-ельмі шмат, можа прэтэндаваць на гэтую назву. Я не лічу, што тое, што гэта беларускамоўная вікіпэдыя дае дадатковыя падставы для рашэньня пытаньня на карысьць узурпацыі беларускай лацінкай агульнага слова «Лацінка». Справа ня ў тым, якая назва выкарыстоўваецца беларускімі мовазнаўцамі: зразуміла і цалкам лягічна, што яны ўжываюць менавіта "лацінку", бо так зручней/прасьцей. Пытаньне ў тым, што на гэтую назву шмат прэтэндэнтаў. :-) Што датычыцца крытыкі на маю крытыку (:-)), то тут згодны. Мушу сам шукаць матэрыялы. Калі цягам 2 тыдняў нічога не знайду, альбо не знайду адкуль ўзяць, абяцаю зняць голас. --Vasyl` Babych 00:42, 31 сакавіка 2010 (UTC)
Дык у тым і справа: ёсьць беларускамоўная аўдыторыя, ёсьць практыка ўжываньня, ёсьць замацаванае значэньне — Вікіпэдыя (маю на ўвазе беларуская) існуе і мусіць існаваць у гэтай самай мэдыйнай беларускамоўнай прасторы, якую выбудоўваюць НН са Свабодай. Я абсалютна не адмаўляю таго факту, што ў іншых мовах ня можа існаваць «лацінак» для кожнай з іншай моваў, але ў такім выпадку кожная канкрэтная мова сама мае права вырашаць, як называць сваю «лацінку» і кожную з замежных. Ёсьць шэраг словаў, якія ў розных мовах маюць аднолькавае вымаўленьне але абсалютна рознае значэньне, і ў гэтым няма нічога кепскага: у кожнай з моваў ужываецца тое слова ў тым значэньні, якое для яе характэрнае. Магчымы варыянт пераназваць гэты артыкул у «беларускую лацінку» (як радзейшы сынонім да проста «лацінкі»), але ў гэтым выпадку з лацінкі мусіла б быць перанакіраваньне на артыкул «беларуская лацінка», як найбольш распаўсюджанае ў беларускай мове значэньне, таму па вялікім рахунку нічога б не зьмянілася. З улікам усяго гэтага мне падаецца, што найлепшым выйсьцем у такой сытуацыі было б стварыць артыкул Лацінка (неадназначнасьць), дзе пералічыць усе магчымыя варыянты, а спасылку на яго дадаць у самы пачатак артыкула Лацінка як іншыя значэньні.
Наконт разьдзела «Крытыка» — гэта была ня крытыка з майго боку, а проста згадка пра тое, што я нідзе аўтарытэтнай крытыкі не сустракаў, але ў выпадку, калі яна ўсё ж існуе, яе безумоўна варта было б дадаць для аб’ектыўнасьці артыкула. —zedlik 21:25, 31 сакавіка 2010 (UTC)
Здымаю голас. --Vasyl` Babych 17:09, 16 красавіка 2010 (UTC)

Супраць Трэба ўлічыць меркаваньне асноўнага аўтара. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 13:54, 1 красавіка 2010 (UTC)

На мой погляд дасканалы й практычны артыкул - --Vaukalaka 15:05, 23 сакавіка 2010 (UTC)

Рана, я яго чацьверты месяц зьбіраюся дапісаць і ўсё ніяк :) Хачу разгарнуць гісторыю — першай паловы 20 стагодзьдзя і даўнейшую, дадаць пра лацінку часоў Багушэвіча і Дуніна-Марцінкевіча з сканамі арыгіналаў іх твораў лацінкай, крыху перапрацаваць існы тэкст. Карцей, плянаў вагон, а рабіць няма калі. Прапаную яшчэ крыху пачакаць, бо артыкулу яшчэ ёсьць, куды разьвівацца :) —zedlik 01:35, 24 сакавіка 2010 (UTC)
Артыкул пра беларускую лацінку. Але гэта ніяк з назвы не зразумела. --Vasyl` Babych 08:02, 28 сакавіка 2010 (UTC)
Я думаю, артыкулу болей пасуе Беларускі лацінскі альфабэт, а з Лацінкі зрабіць перанакіраваньне, калі няма неадназначнасьцяў. Wizardist г 10:25, 28 сакавіка 2010 (UTC)
Маеш рацыю. Так і мусіць быць зроблена. --Jauhienij 11:49, 28 сакавіка 2010 (UTC)
Ок, тым больш што як асноўная назва існуе Беларускі арабскі альфабэт (а «арабіца» зьявілася напэўна проста як аналяг «лацінкі»). Wizardist г 12:40, 28 сакавіка 2010 (UTC)
«Лацінка» — цалкам сабе асабовая назва (як і, напрыклад, «Вікіпэдыя»), якая нашмат больш шырока выкарыстоўваецца ў беларускай мове для пазначэньня гэтай зьявы, чым «беларускі лацінкі альфабэт» (розьніца ў гугле — 28 разоў; 7 разоў — з «алфавітам»). У Абмеркаваньне:Беларускі лацінскі альфабэт#Назва я пісаў прычыны, чаму назва «Лацінка» будзе лепшай за «Беларускі лацінскі альфабэт». Разумею, што існуе таксама панятак «Украінская лацінка», што ў выпадку стварэньня такога артыкула гэта ўсё роўна не стварае неадназначнасьці. Таму прапаную перанесьці назад. —zedlik 13:26, 28 сакавіка 2010 (UTC)
Ну што ж, «Граматыка для школ», прынамсі яе пятае выданьне ўвогуле ня ведала «лацінкі» — толькі «лацініцу». І, яшчэ, нельга гэтак пра гугл вырашаць усе пытаньні. Ня вельмі хочацца да абсурду даводзіць, але «Менск» прынамсі ў два разы радзей сустракаецца. Але ж гэта не нагода, каб у Мінск пераносіць. Wizardist г 13:55, 28 сакавіка 2010 (UTC)
Ну затое, напрыклад, у БКП ёсьць: «адначасова й лацінкаю» (зн. 1, ст. 7); «таксама лацінкаю» (зн. 39, ст. 16), шырока ўжываецца ў НН і на сайце Свабоды (дарэчы, панятку «беларускі лацінскі альфабэт» на гэтых сайтах увогуле няма). —zedlik 14:19, 28 сакавіка 2010 (UTC)
Статус: Wizardist пагадзіўся з гэтым у IRC і прапанаваў перанесьці ўсё назад. Пераношу. —zedlik 20:45, 28 сакавіка 2010 (UTC)
Можа гэтае галасаваньне закрыць, а высунуць артыкул у добрыя? Калі будзе дапрацаваны, тады ўжо высунуць у абраныя. --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 11:28, 24 жніўня 2010 (UTC)
Падтрымліваю. --Jauhienij 11:42, 24 жніўня 2010 (UTC)

Вылучэньне не падтрыманае. Патрабуе дапрацоўкі паводле абмеркаваньня. --Red_Winged_Duck 19:15, 30 чэрвеня 2012 (FET)