Перайсьці да зьместу

Абмеркаваньне:Лацінка

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лацінка сталася ніяк не другой, але трэцяй ці чацьвертай абэцэдай пасьля глаголіцы, кірыліцы ды арабіцы.

> Многія ўласьцівасьці сучаснае беларускае кірыліцы зьявіліся ўпершыню ў Лацінцы (фанэтызм, літара ŭ/ў і інш.).

Увогуле незразумелы сказ. Як гэта ўласьцівасьці кірыліцы зьявіліся ў лацінцы? Хіба што «ўласьцівасці мовы (фанэтыкі)»... Да таго ж фанэтызм раней пачаў адлюстроўвацца зноў жа ў арабіцы (ды й свой адпаведнік «ў» там, здаецца, таксама раней зьявіўся, таксама як і «дз» / «дж»).

Gabix 07:48, 18 .03. 2005 (UTC)

Para zaciemkaŭ na paboččy

[рэдагаваць крыніцу]

1) Nia ŭsie litary kiryličnaha alfabetu majuć svaje łacinkavyja adpaviedniki. Toje samaje ŭ druhi bok. Pytańnie: ci varta tady supastaŭlać dva alfabety?

Zdajecca, nia maje vialikaha sensu ŭ artykule pra łacinku aznajamlać ludziej ź biełaruskim_łacinskim_alfabetam na padstavie kiryličnaha. Składajecca niejkaje ŭražańnie, što my tłumačym "łacinkamoŭnym" jak čytać kiryličny alfabet. Ja b zrabiŭ naadvarot, i naohuł nie supastaŭlaŭ by alfabetaŭ, a prosta pry adpaviednaj litary łacinskaha alfabetu padavaŭ by jaje huk. A tak vychodzić błytanina niejkaja, i niechta moža padumać, što ŭ biełaruskaj łacincy jość litary Ja Ji Jo Je, i što łacinka — dastatkova prymityŭnaja systema znakaŭ, jakaja nia maje adpaviednika miakkaha znaka.

2) Kali ŭ pošuku wikipedyi napišć łacinkaj "łacinka", skrypt ničoha nie znachodzić... Škada.

Мне здаецца, што артыкулы пра лацінскі альфабэт і беларускую łacinky (як адзін з варыянтаў лацінскага альфабэту) рабіць асобнымі. --EugeneZelenko 15:03, 16.04.2005 (UTC)

My God! Ну і супадзеньне. Апярэдзіў на 1 хвіліну! :) --Rydel 15:05, 16.04.2005 (UTC)

Хозяін – барін, rabiecie jak chočacie. Mnie padałosia bolš słušnym nie addzialać našaj łacinki ad jaje karanioŭ (a taksama ad inšych łacinkavych systemaŭ), i pradstavić jaje w jakaści čahości što mieła svaje lahičnyja vytoki.
Vidać, nikomu w hałavu nie pryjšło b stvarać asobny artykuł pra biełaruskuju kirylicu. --Zołak
Па-першае, гаспадароў у Вікіпэдыі няма. Гэты праект — калектыўны. Але гэта гаварыць і аб тым, што трэба зьвяртаць увагу і на пункт гледжаньня іншых удзельнікаў і ўдзельніц.
Па-другое, мне і падалося нелягічным аб'ядноўваць у адзін артыкул корань толькі з адной галінкай, бо гэта дыскрымінацыя ўсіх астатніх (польскай, гішпанскай, віетнамскай і г.д.) :-) Дубляваць у кожным іншым выпадку гісторыю лацінскага альфабэту таксама нелягічна.
Па-трэцяе, а чаму ня быць артыкулу пра беларускі кірылічны альфабэт?
EugeneZelenko 02:04, 17.04.2005 (UTC)
Nichto nikoli nia čuŭ pra "polskuju lacinku" albo "vietnamskuju łacinku". Pryčyna prostaja: niama tam alternatyvaŭ, i tamu jany prosta majuć alfabet, a toje, što jon łacinski, heta samo saboj. Tamu tvareńnie artykułaŭ kštałtu "Polskaja łacinka, "Niamieckaja łacinka" itp. — heta tvareńnie štučnych bytaŭ. Takija rečy zvyčajna apisvajuć u artykułach "Polskaja mova" ci "Vietnamskaja mova". Ci stvarać asobny artykuł pra biełaruskuju łacinku? Nia viedaju. Zdajecca, kali dapisać toje, što jość — pakazać paraŭnańnie łacinki da kirylicy, apisać evalucyju našaj łacinkavaj hrafiki ŭ tym samym artykule — budzie bolš lahična.
Źviartać uvahu na mierkavańni inšych nieabchodna, heta fakt. Ale z uvahi na toje, što prajekt „kalektyŭny”, kančatkovaje rašeńnie, jak va ŭsich „kalektyŭnych” prajektach, za administrataram. (Spadziajusia, administratar tut nie kalektyŭny.) Tamu j kažu — VAŠAJA sprava. Vybačajcie, nia vieru ja ŭ kalektyŭny intelekt. Zastajecca raźličvać na dobruju volu i niepieraduziataść ŭdzielnikaŭ prajektu. --Zołak

лацінка і лацінка

[рэдагаваць крыніцу]

Ці варта ў адзін артыкул разам аб'ядноўваць інфармацыю пра лацінскі шрыфт увогуле і пра нашу беларускую лацінку. Можа варта зрабіць два асобныя артыкулы. Напрыклад, "лацінскі альфабэт" (абэцэда) і "лацінка", або "лацінка" і "беларуская лацінка". --Rydel 15:04, 16.04.2005 (UTC)

A sens? Navošta stvarać štučnyja padzieły, kštałtu: "y советских собственная гордость"?
Łacinski šryft jak taki i nazyvajecca ŭ nas łacinkaj. I heta ŭsio. Naležyć stavicca da hetaha adekvatna. Śćviardžać, što biełaruskaja łacinka — heta niejki asobny byt, ja b nia ŭziaŭsia. Pry ŭsim maim apantanym entuzijazmie adradžeńnia biełaruskaj łacinki jana, badaj, nie zasłuhoŭvaje na asobny (asobny ad łacinki naohuł) artykuł. --Zołak

Stranna, tavarišči, što vy ŭsio s etaj łacinkaj mučajecieś. Pisali by kirilicaj, i ŭsie dzieła. A tak hłupasci kakija-ta: ŭ kačiestvie translita jejo (Łacinku) ŭsio raŭno izpolzavać nialzia, patamu čta ŭsie eci dziakricičieskija znaki abyčnaj łacinskaj kłavijaturaj peradać nialzia. Nia panimaju, začiem kapašycieś.

Аб’яднаньне

[рэдагаваць крыніцу]

Трэба аб'яднаць з Лацінка. --EugeneZelenko 14:29, 22.06.2006 (UTC)

Не, не думаю. Той артыкул -- чысцюткая фантазія. Фэны маглі б і лепей пастарацца за свой любімы прадмет. Адзінае, што ёсць там, і няма тут, дык гэта дзве адсылкі да пляцовак прыхільнікаў прадмету. То я паспросту запішу іх сюды, а ў Лацінка упішу перакіраванне на гэты артыкул, так? А балгарскі і праўніцкі артыкулы тут наогул ні да чаго. ---Yury Tarasievich 19:36, 22.06.2006 (UTC)

  • Слухайце, нашто ўсе гэтыя раскрыванні добра вядомых скаротаў (г.зн., ст. і пад.)? Ад таго, што тэкст не абмежаваны папяровымі рамкамі, ён не чытаецца з гэтай жа прычыны і прасцей, калі даўжэйшы. Ніколі не працавалі ў газеце або іншым выданні? Ніводзін рэдактар не дазволіць абцяжарваць чытача падрабязным чытаннем такіх "тлумачэнняў". Тое ж тычыць і раскрывання дат. ---Yury Tarasievich 14:38, 23.06.2006 (UTC)
Ну ўсё ж гэта не на паперы :-) Чаму не раскрыць? На мой погляд чытаецца лягчэй тэкст без скарачэньняў. --EugeneZelenko 14:42, 23.06.2006 (UTC)

Неабходна дадаць прыклады ўжываньня. Тэкст які-небудзь.. — Yan

Было бы цікава дадаць адсканаваныя старонкі кніг ці газэт з прыкладамі розных варыянтаў лацінкі. --EugeneZelenko 14:00, 24.06.2006 (UTC)
??? Калі не цяжка, патлумачце, чым цікавы менавіта такі дадатак. ---Yury Tarasievich 18:31, 24.06.2006 (UTC)
Для павышэньня ўзроўню адукаванасьці насельніцтва :-) Аніякай палітыкі :-) Каб кожны мог пабачыць на свае вочы. Дый увогуле кнігі часта ілюструюць :-) Калі сур'ёзна — проста цікава. --EugeneZelenko 18:54, 24.06.2006 (UTC)
Ну, калі дзеля адукаванасці... Пабачым, што ўдасца зрабіць. ---Yury Tarasievich 12:20, 25.06.2006 (UTC)

Таксама ў сёняшнім часе ёсьць спробы ўніфікацыі Ль/ль зь іншымі адпаведнымі літарамі лацініцы — Ĺ/ĺ. З гледзішча таго, што Ł/ł запазычаньне, а ад іншых адмовіліся (Cz, Sz). Можа трэба прывесьці і гэткі варыянт Ĺ/ĺW.V.-S. 08:59, 25.06.2006 (UTC)

А дзе спрабуюцца такія спробы? Магчыма, гаворка пра Інструкцыя па транслітэрацыі? ---Yury Tarasievich 12:20, 25.06.2006 (UTC)
Спрабуюцца ў жыцьці. Нічога афіцыйнага. Проста лёгіка і здаровы сэнс. І замена Ŭ на W, дарэчы. — W.V.-S. 19:45, 27.06.2006 (UTC)
Не пісаць жа сюды ўсё, што падказвае "здаровы сэнс". ---Yury Tarasievich 20:02, 27.06.2006 (UTC)

Як правільна пісаць слова "геаграфія" (па-лацінску: geographia): hieahrafija ці gieagrafija? Unomano 16:23, 2 кастрычніка 2007 (UTC)

Як пісаць слова "вавёрка" лацінкай: wawiorka ці wawjorka? --(няма яшчэ рахунку)

Vaviorka. --Red_Winged_Duck 09:37, 19 верасьня 2007 (UTC)
Увогуле ёсьць лацінізатар: http://www.pravapis.org/latin.asp, там любое слова Вы зможаце лацінізаваць. Jim 10:24, 19 верасьня 2007 (UTC)
Дзякуй! Нараз ёсьць рахунак! --Vaviorka 15:16, 19 верасьня 2007 (UTC)

Прапаную перанесьці ў Лацінка. Прычыны:

  • назва «Лацінка» нашмат больш распаўсюджаная за назву Беларускі лацінкі альфабэт/алфавіт (розьніца ў гугле — 2 парадкі);
  • назва «Лацінка» атаясамляецца з уласнай назвай беларускага пісьма лацінскімі літарамі;
  • назва «Беларускі лацінкі альфабэт» пайшла невядома адкуль;
  • слова «Лацінка» ёсьць у тлумачальным слоўніку беларускай мовы (хоць і прыведзенае там як проста «лацінскі алфавіт»).

zedlik 23:42, 6 сакавіка 2009 (UTC)

Тады пераношу. —zedlik 23:52, 3 верасьня 2009 (UTC)

Магутны Божа

[рэдагаваць крыніцу]

Тэкст верша не знаходзіцца ў грамадзкай уласнасьці (Натальля Арсеньева памёрла ў 1997 годзе), таму тэкст мусіць быць выдалены. Замест гэтага можна дадаць верш Максіма Багдановіча, напрыклад «Слуцкія ткачыхі». :) Наконт арыгінальнага дасьледваньня хвалявацца ня трэба: у Вікіпэдыі (прынамсі, ангельскай) прынята, калі няма аўтарытэтнай крыніцы перакладу, можна пакідаць свой разам з арыгінальным тэкстам. Аднолькавая сытуацыя і тут. Wizardist г 13:24, 21 лютага 2010 (UTC)

Слушна, тэкст для прыкладу не прынцыповы. Можа і Мой родны кут… :-), але незразумела што будзе пасьля плянуемых зьменаў у законе аб аўтарскім праве РБ. Дарэчы, варта падумаць і пра нэўтральнасьць тэксту, бо ці ёсьць к законах паняцьце рэлігійнага гімну Беларусі? --EugeneZelenko 15:15, 21 лютага 2010 (UTC)
Не загаснуць зоркі ў небе? —zedlik 23:47, 23 лютага 2010 (UTC)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць крыніцу]

Пытаньне да Red_Winged_Duck: Якая прычына скасаваньня спасылкі? Як ставіць подпіс з датаю?

Бо Вікіпэдыя — ня месца для рэклямы. --Red_Winged_Duck 16:02, 1 кастрычніка 2013 (FET)

Рэкляму чаго уяўляе дадзеная спасылка?--Maciej Chokma (гутаркі) 22:38, 2 кастрычніка 2013 (FET)

Вашага блогу і вашага арыгінальнага дасьледаваньня. --Red_Winged_Duck 22:48, 2 кастрычніка 2013 (FET)

1. Тады, па вашаму выходзіць, што любая спасылка - гэта рэкляма, бо у кожнага сайта ёсць удадальнік. Ці не так? 2. У чым вы угледзілі нейкае дасьледваньне?--Maciej Chokma (гутаркі) 22:59, 2 кастрычніка 2013 (FET)

І як вы адрозьніваеце паняцьце "рэкляма" ад паняцьця "спасылка па тэме"?--Maciej Chokma (гутаркі) 22:43, 2 кастрычніка 2013 (FET)

Вашая спасылка ня ўтрымлівае нічога па тэме артыкула. А рэгістрацыя выключна дзеля даданьня спасылкі на свой блог толькі пацьвярджае адсутнасьць добрых намераў. --Red_Winged_Duck 22:48, 2 кастрычніка 2013 (FET)

Такім чынам, вы сьцьвярджаеце, нібы шэсьць сайтаў з варыянтамі раскладак для беларускай лацінкі ня маюць дачыненьня да беларускай лацінкі? Растлумачце, вас цяжка зразумець. Таксама растлумачце, калі ласка, якія вы угледзілі дрэнныя намеры.--Maciej Chokma (гутаркі) 22:59, 2 кастрычніка 2013 (FET)

Вікіпэдыя не зьяўляецца каталёгам усіх магчымых спасылак па тэме. І калі ў артыкуле ёсьць спасылкі на раскладкі клявіятуры, гэта ня значыць, што ў яго трэба дадаць яшчэ адну, якая, тым больш, ня мае дачыненьня да беларускай лацінкі. Даданьне ж спасылкі на сумнеўны сайт — гэта ня той унёсак, зь якога трэба пачынаць працу ў Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 23:49, 2 кастрычніка 2013 (FET)

Растлумачце мне сваё уяўленьне кашэрнасьці. Ці зьяўляецца лацінка у менскім мэтро лацінкай, альбо ці мае яна дачыненьне да лацінкі? --Maciej Chokma (гутаркі) 00:30, 3 кастрычніка 2013 (FET)

Калі ласка, не выдаляйце чужыя рэплікі з старонкі абмеркаваньня. Маё меркаваньне ня мае дачыненьня да правілаў Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 00:50, 3 кастрычніка 2013 (FET)

Выбачайце, я выдаліў, тое, што дублявала папярэдняе пытаньне. Тым не меньш, як трэба ставіцца да лацінкі ў мэтро? --Maciej Chokma (гутаркі) 12:48, 3 кастрычніка 2013 (FET)

Я разумею, што Вікіпэдыя на Тарашкевіцы, як і усі іншыя, павінна захоўваць нейкую традыцыю, аднак, дзе мяжа паміж захаваньнем традыцыі і неназываньнем, па-просту, рэчаў сваімі імёнамі? Вось што мяне вельмі цікавіць.--Maciej Chokma (гутаркі) 13:40, 3 кастрычніка 2013 (FET)

Вы адмаўляецеся даць адказ на шэраг пытаньняў. Можа, адкажыце на галоўнае? Чаму раскладка, якая сыстэмна адпавядае Летувіскай мове стаіць у спасылках, а тыя, якія сыстэмна адпавядаюць беларускай - вамі выдаляюцца? Што гэта значыць? --Maciej Chokma (гутаркі) 16:29, 7 кастрычніка 2013 (FET)

Я дадаў спасылку на нармальную раскладку беларускай лацінкі. Вы задаволеныя? Liashko (гутаркі) 17:02, 7 кастрычніка 2013 (FET)

Застаюцца невядомымі крытэрыі "нармальнасці", і нераскрытым - увесь спэктр пытаньня, бо, і у гістарычным, і ў сучасным аспэкце беларуская лацінка - гэта цэлы шэраг варыянтаў транскрыпцыі/трансьлітарацыі.

Вось чаму я, тым ня меньш, не магу быць задаволеным:

1.Раскладкі з сайту Зэдліка толькі для сыстэмы Windows;

2.Раскладкі з сайту Зэдліка ня маюць тых сымболяў, якія выкарыстоўваюцца у той лацінцы, якую мы бачым у менскім мэтро;

3.Раскладкі з сайту Зэдліка ня маюць сымболяў, якія выкарыстоўваюцца ў правапісе Падляскага дыялекта;

4.Раскладкі з сайту Зэдліка не захоўваюць граматычных алгарытмаў Гомельска-палескага дыялекта, якія адлюстраваны у раскладцы "для чайнікаў". --Maciej Chokma (гутаркі) 17:31, 7 кастрычніка 2013 (FET)

Беларуская лацінка не выкарыстоўваецца для падляскага дыялекту. Беларуская лацінка — гэта не трансьліт у мэтро. Вы сюды прыйшлі каб прапхнуць спасылку на сваю раскладку? Толькі дзеля гэтага? Liashko (гутаркі) 17:52, 7 кастрычніка 2013 (FET)

Дадайце крыніцы вашых сцьвярджэньняў, дзякуй зараней--Maciej Chokma (гутаркі) 18:00, 7 кастрычніка 2013 (FET)

Як бачым, вы грунтуецеся на нейкім арыгінальным дасьледваньні. Але, разумеючы вашую пазіцыю агульна, я не разумею вось чаго: што перашкаджае адлюстраваць сітуацыю аб'ектыўна, напрыклад так: "існуе некалькі сыстэм раманізацыі беларускай мовы, з якіх статыстычна найбольш папулярнай зьяўляецца такая і такая". На то і навука, каб называць рэчы сваімі імёнамі, а не граць у Папу і Галілея. --Maciej Chokma (гутаркі) 10:19, 8 кастрычніка 2013 (FET)

Праблема ў тым, што вы ў сваіх сьцьверджаньнях таксама не падаеце ніякіх крыніц. А таксама раю скарыстацца хаця бы пошукам: Раманізацыя беларускай мовы, ня кажучы пра тое, што ўсе патрэбныя спасылкі ёсьць у самім артыкуле. --Red_Winged_Duck 12:23, 8 кастрычніка 2013 (FET)
to Maciej Chokma. Вашыя дзеяньні нагадваюць дзеяньні рэклямнага характару, больш за тое, яны ня маюць энцыкляпэдычнае значнасьці ў артыкуле, бо, па-першае, не зьяўляюцца аўтарытэтнай крыніцай на тэму ў артыкуле, і, па-другое, не зьмяшчаюць беларускую лацінку ў сучасна вядомым варыянце. Кожны чалавек пры жаданьні можа адкрыць блог і прапагандаваць нейкае сваё навамоўе, але ў Вікіпэдыі гэта не дапушчальна, пра што можна пераканацца ў правілах.
P.S. Памятаю, прыкладна 1-2 гады таму я бачыў у сеціве чалавека з дакладна такім жа нікам, які займаўся заўзятым спамам, рэклямуючы дадзены альфабэт. Калі гэта Вы й ёсьць і калі Вы разьлічваеце прасоўваць сваю рэклямную дзейнасьць і тут, то я зьвярнуся па адмінаў, а калі будзе патрэбна, то не палянюся зьвярнуцца на Meta-Wiki, каб Вас заблякавалі глябальна. --Глеб Бераставы (гутаркі) 18:40, 9 кастрычніка 2013 (FET)

Глеб, вы блытаеце жанры мэмуараў і энцыкляпэдыі--Maciej Chokma (гутаркі) 22:42, 9 кастрычніка 2013 (FET)

Калі ж вы будзеце далей правакаваць мяне сваім тонам, я перавяду беларускую мову на эгіпэтскія іерогліфы! --Maciej Chokma (гутаркі) 22:48, 9 кастрычніка 2013 (FET)

Будзьце ласкавыя, адрыньце эмоцыі і сфармулюйце свае аргумэнты, калі Вы сапраўды жадаеце выказацца датычна тэмы дыскусіі. Дарэчы, для большае зручнасьці магу параіць рабіць водступы: перад вашай рэплікай трэба паставіць колькасьць двукроп'яў на адно большае, чым перад папярэдняй рэплікай. Дзякуй. --Глеб Бераставы (гутаркі) 17:21, 10 кастрычніка 2013 (FET)

Як гэта мне адрынуць эмоцыі, калі вы, як заўсёды, ці то не прачытаўшы, ці то з мэтай заспаміць дыскусію, патрабуеце аргумэнты, не гледзячы на тое, што яны ужо выкладзены вышэй. --Maciej Chokma (гутаркі) 18:04, 10 кастрычніка 2013 (FET)