Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне/Архіў/2017
Гэта архіў праекту. Калі ласка, не рэдагуйце гэтую старонку. Новыя і старыя дыскусіі пачынайце на бягучай старонцы праекту. |
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Артыкул выкарыстоўваецца з мэтай рэклямы асобы і дадаваньня ў артыкул усіх магчымых спасылак, дзе асоба згадваецца. Пры гэтым артыкул не зьяўляецца артыкулам, а ўтрымлівае толькі слоўнікавы запіс. --Red_Winged_Duck 16:23, 4 сьнежня 2017 (MSK)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул выдалены. --Red_Winged_Duck 13:16, 11 сьнежня 2017 (MSK)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Трэба выдаліць!!! Ня месца жартам у Вікіпэдыі. — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Ясамойла (гутаркі · унёсак).
Re:1, eolka
[рэдагаваць крыніцу]Сэнс існаваньня 2х артыкулаў - каб у чытачоў зьявілся паразуменьне, што гэтыя Вейшнорыі ёсьць розныя паняцьці: Вейшнорыя - тэрыторыя, канкрэтная. З насельніцтвам. Існуюць нават прапановы называць крэсы заходія так. Карацей. то культурная зьява. Тэрмін Вейшнорыя.бел - краіна мары. ніякага дачыненьня да захада-2017 ня мае. - зусім іншы тэрмін, са сваім сэнсам.
Калі вы зьбіраецеся прыбраць адзін артыкул, то атрымаецца перасованьне інфармацыі да другога. І як вы зьбірацеся іх абьядноўваць? У Вейшнорыі 1,4 млн насельніцтва. У Вейшнорыі.бел - 13.ооо. Розныя рэлігі. розная гісторыя. розная тэрыторыя.
Варта аб'яднаць артыкулы, зрабіўшы Вейшнорыя асноўным. Інфармацыю пра сайт пачысціць ад жартаў і выдзеліць у асобны раздзел. Сам вейшнорскі феномен мае значэнне прынамсі ў межах Беларусі. --Jan Marozaŭ г +у 20:38, 24 кастрычніка 2017 (MSK)
Re:2, eolka
[рэдагаваць крыніцу]Я тэж супраць выкарыстаньня жартаўлівых зьвестак. Варта пакінуць толькі факты. Пра шасьцідзнную вайну можна пазаначыць так: 1) ішлі баявыя дзеяньні, 2) пералічыць страты агрэсара 3) даць спасылку на асноўны артыкул - Захад2017. Вейшнорыя - зьява сусветнага маштаба, будуецца на электронных тэхналогіях і адкрытасьці для грамадства. Дарэчы Навальнага ўчора запыталі пра яго адносіны пра далучэньне тэхналогіі блокчэйна да дзяржаўнага ладу, адказ быў станоўчы - гэта сучасная тэхналогія і будзе выкарыстоўвацца. Варта пра блокчэйн у артыкул інфармацыю дадаць.
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул выдалены праз аргінальнае дасьледаваньне, выдуманыя зьвесткі і адсутнасьць аўтарытэтных крыніц. --Red_Winged_Duck 12:44, 30 кастрычніка 2017 (MSK)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Адсутнічае энцыкляпэдычная значнасьць. Цытата: «ролі ў фільмах, вялікая частка зь якіх вырабленая малавядомай студыяй». Фразы кшталту «Кэлі заваявала вялікую вядомасьць» і «Яе часта завуць адной з лепшых порнаакторак свайго часу» не падмацаваныя ВП:КВД. У анг- і ру-вікі артыкулы выдаленыя з-за адсутнасьці энцыкляпэдычнай значнасьці. -- Renessaince 17:09, 16 жніўня 2017 (MSK)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул выдалены. --Red_Winged_Duck 11:34, 23 жніўня 2017 (MSK)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
У артыкул хоць і былі дададзеныя некаторыя крыніцы, але ўсё яшчэ не паказана, чым канцэрты вылучаліся сярод іншых падобных. Для значнасьці трэба паказаць, што сэрыя канцэртаў атрымала нейкія адзнакі ці ўзнагароды, або шырока асьвятлялася ў СМІ. Цяпер жа мы бачым, што калі пашукаць першакрыніцу першай спасылкі ў артыкуле, то мы знойдзем арыгінальную навіну [1], дзе ў прыватнасьці сказана, што канцэрт 23 траўня быў перанесены на нявызначаны час. Такім чынам, артыкул усё яшчэ ня мае аўтарытэтных крыніц і ў ім не паказаная значнасьць падзеі. --Red_Winged_Duck 11:52, 6 ліпеня 2017 (MSK)
- У 2009 годзе атрымала ўзнагароду Ultra-Music Award у намінацыі "Падзея году". --Jarash (гутаркі) 14:26, 6 ліпеня 2017 (MSK)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Новыя крыніцы не былі дададзеныя ў артыкул, адпаведна, ён выдалены празь не даведзеную значнасьць. --Red_Winged_Duck 11:50, 13 ліпеня 2017 (MSK)
Паходжаньне дзяржавы і права (Сільчанка, М. У)
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул Паходжаньне дзяржавы і права (Сільчанка, М. У) прапанаваны да выдаленьня ўдзельнікам і адміністратарам вікіпэдыі Red Winged Duck у 17:17 4 траўня 2017. Прапанаваная прычына — "Вікіпэдыя — не бібліятэчны каталёг" (ВП:ЧНЗВ). Прапаную перанесьці гэтую старонку ў Шаблён:Літаратура/Паходжаньне дзяржавы і права (Сільчанка, М. У), каб яго можна было выкарыстоўваць для спасылак. Пры гэтым апісаньне можна перанесьці на старонку абмеркаваньня шаблёну. --Jarash (гутаркі) 17:56, 4 траўня 2017 (+03)
- Перанесена ў Шаблён:Літаратура/Паходжаньне дзяржавы і права (Сільчанка), цяпер патрабуе дапрацоўкі да паўнавартаснага шаблёну. --Red_Winged_Duck 11:30, 5 траўня 2017 (+03)
Агульная тэорыя права (Сільчанка, М. У)
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул Агульная тэорыя права (Сільчанка, М. У) прапанаваны да выдаленьня ўдзельнікам і адміністратарам вікіпэдыі Red Winged Duck у 17:17 4 траўня 2017. Прапанаваная прычына — "Вікіпэдыя — не бібліятэчны каталёг"(ВП:ЧНЗВ). Прапаную перанесьці гэтую старонку ў Шаблён:Літаратура/Агульная тэорыя права (Сільчанка, М. У), каб яго можна было выкарыстоўваць у якасьці бібліяграфічнай спасылкі. Пры гэтым апісаньне можна перанесьці на старонку абмеркаваньня шаблёну. --Jarash (гутаркі) 17:56, 4 траўня 2017 (+03)
- Перанесена ў Шаблён:Літаратура/Агульная тэорыя права (Сільчанка), цяпер патрабуе дапрацоўкі да паўнавартаснага шаблёну. --Red_Winged_Duck 11:30, 5 траўня 2017 (+03)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Вёскі з такой назвай не існуе, артыкул у нашым разьдзеле створаны, каб аспрэчыць выдаленьне ў расейскай Вікіпэдыі. Да хуткага выдаленьня. -- Renessaince 16:54, 17 сакавіка 2017 (+03)
- У артыкуле рускай вікіпедыі ёсьць спасылкі, якія даказваюць, што такая вёска існуе. 46.56.181.85 17:10, 17 сакавіка 2017 (+03)
Вынік
[рэдагаваць крыніцу]Артыкул выдалены. Згадкі пра такую вёску адсутнічаюць у рэестры на http://maps.by/searchate, няма яе і ў нарматыўным даведніку. У крыніцах, прыведзеных у расейскай вікі, вёска з такой назвай таксама ня згадваецца. Артыкул можа быць пераствораны толькі ў выпадку зьяўленьня афіцыйнага рашэньня на pravo.by пра стварэньне вёскі з такой назвай. --Red_Winged_Duck 17:32, 17 сакавіка 2017 (+03)
↑ | Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зьверху . Дадаць… |