Вікіпэдыя:Адміністрацыя/Зьняцьце статусу адміністратара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Супольнасьць Вікіпэдыі надае адміністратарскія правы ўдзельнікам пасьля працэдуры выбараў дзеля таго, каб абраныя адміністратары выконвалі свае абавязкі. Існуюць выпадкі, калі адміністратар можа быць пазбаўлены гэтага статусу.

Сьцяг адміністратара здымаецца ў наступных выпадках:

  1. добраахвотная ўласная адмова адміністратара;
  2. кансэнсус удзельнікаў пры неактыўнасьці адміністратара.

Тэхнічную працэдуру зьняцьця сьцягу адміністратара праводзяць сьцюарды, якія валодаюць правамі ва ўсіх праектах фундацыі «Вікімэдыя».

Добраахвотная адмова[рэдагаваць крыніцу]

У выпадку, калі ўдзельнік добраахвотна адмовіўся ад статусу адміністратара, неабходна падаць запыт да сьцюардаў на Мэта-вікі — у назьве сэкцыі зьмешчаная інструкцыя.

Неактыўнасьць адміністратара[рэдагаваць крыніцу]

Адміністратары, якія цягам року не рабілі рэдагаваньняў у асноўнай прасторы Вікіпэдыі, аўтаматычна страчваюць правы. За два тыдні да сканчэньня гадавога тэрміну неабходна скантактавацца з гэтым удзельнікам праз электронную пошту і папярэдзіць пра магчымасьць пазбаўленьня правоў.

Працэдура пазбаўленьня сьцягу неактыўных адміністратараў наступная:

  1. За тэрмін неактыўнасьці адміністратара прымаецца тэрмін 365 поўных дзён ад апошняга рэдагаваньня.
  2. За два тыдні да сканчэньня гэтага тэрміну ўдзельніку неабходна адаслаць ліст з папярэджаньнем пра магчымае пазбаўленьне правоў празь неактыўнасьць, а таксама пакінуць паведамленьне на старонцы ягоных гутарак.
  3. Калі неактыўны адміністратар да сканчэньня вызначанага тэрміну ня выканае ніводнага рэдагаваньня ў асноўнай прасторы, неабходна падаць запыт на Мэта-вікі пра зьняцьце сьцяга адміністратара з гэтага ўдзельніка.
  4. Пасьля пазбаўленьня правоў неабходна паведаміць пра гэта ўдзельніку на ягонай старонцы гутарак.
  5. Абнавіць сьпіс дзейных адміністратараў, перанёсшы ўдзельніка ў сэкцыю для былых адміністратараў.

Рашэньне пра здыманьне сьцягу прымаецца кансэнсусам сталых удзельнікаў (пры гэтым уласнае меркаваньне можа выказаць любы ахвочы) на старонцы Пазбаўленьне статусу адміністратара.

Паўторнае наданьне статусу адміністратара магчыма згодна з агульнай працэдурай прызначэньня адміністратараў і на агульных падставах.

Неактыўны e-mail[рэдагаваць крыніцу]

Кожны адміністратар абавязаны пазначыць у наладах актыўны адрас e-mail, празь які можна кантактаваць з гэтым удзельнікам. Немагчымасьць зьвязацца з адміністратарам праз электронную пошту можа зьяўляцца падставай для вынясеньня на абмеркаваньне пытаньня аб пазбаўленьні адміністратарскіх правоў.