Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Віківясна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Віківясна́» — спаборніцтва па напісаньні артыкулаў пра краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, якое ладзяць добраахвотніцы і добраахвотнікі з супольнасьцяў «Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы».

« О, вясна без канца і бяз краю — Без канца і краю мара! »

Аляксандар Блок

Задума «Вясны Вікімэдыі ЦУЭ» палягае ў спалучэньні мясцовых высілкаў дзеля збору і распаўсюду зьвестак пра гісторыю, культуру, традыцыі і людзей у кожным кутку рэгіёну, у падтрымцы ўзаемнага прызнаньня і разуменьня, а таксама ў павелічэньні ліку і якасьці вольных ведаў пра рэгіён ЦУЭ ў сьвеце.

У найноўшы час рэгіён ЦУЭ перажыў некалькі няўдачных вёснаў, якія прывялі да непаразуменьняў, сутыкненьняў і расчараваньня. Прыкладам зьняцьцё Дубчака ў красавіку 1969 году дзеля спыненьня Праскай вясны, пашырэньне сутыкненьняў у Нагорным Карабаху ўвесну 1988 году, узмацненьне Прыднястроўскага канфлікту ў сакавіку 1992 году, пачатак аблогі Сараева ў красавіку 1992 году і найбольш нядаўняя вясна 2014 году, якая зазначыла пачатак вайны на Данбасе. Вікімэдыйкі і вікімэдыйцы рэгіёну, зь іншага боку, акрэсьлілі супрацьлеглую задачу — правесьці вясну, якая іх усіх лучыць.

Асобныя гады

[рэдагаваць крыніцу]