Вікіпэдыя:Праект:Віківясна-2023
«Віківясна-2023» — штогадовае мерапрыемства, якое ладзяць вікімэдыйцы і вікіпэдысты Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ў падтрымку стварэньня артыкулаў пра кожную краіну рэгіёну ў кожным з разьдзелаў Вікіпэдыі.
Мэта «Віківясны» — у аб’яднаньні мясцовых высілкаў дзеля зьбіраньня і распаўсюду вольных зьвестак пра гісторыю, культуру, традыцыі і людзей у кожным куточку рэгіёну; у пашырэньні ўзаемнага прызнаньня і разуменьня; у глябальным павелічэньні колькасьці і якасьці вольных ведаў пра ЦУЭ. Гэта асабліва надзённа, бо ў найноўшы час Цэнтральная і Ўсходняя Эўропа перажыла некалькі сумных вёснаў, якія скончыліся непаразуменьнем, раздраем і расчараваньнем.
Традыцыйна мерапрыемства адбываецца з 21 сакавіка да 31 траўня. У гэты час у разьдзелах-удзельніках Вікіпэдыі ладзяцца асобныя конкурсы ў напісаньні і паляпшэньні артыкулаў датычна гісторыі, культуры і выбітных асобаў кожнай краіны-ўдзельніцы Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Падрабязьней наконт прадметаў артыкулаў глядзіце графік з тыднёвымі сьпісамі артыкулаў. Конкурсы на месцах ладзяцца мясцовымі прадстаўнікамі, і кожная супольнасьць мае ўласныя правілы, каб улічыць мясцовыя ўмовы. Сувязныя зьвесткі мясцовых каардынатараў знаходзяцца на старонцы кантактаў. Мясцовыя дружыны прапануюць сьпісы артыкулаў пра свае краіны, якія яны хочуць бачыць перакладзенымі на ўсе магчымыя мовы ЦУЭ, чым і зоймуцца рэдактары іншых разьдзелаў. Тым часам, удзельнікі конкурсу змогуць самі абраць прадмет, наконт якога яны хочуць стварыць артыкулы пра пэўную краіну ЦУЭ.
Чым больш удзельнікаў — тым цікавей. Калі падчас конкурсу далучацца новыя краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, мясцовыя арганізатары дапоўняць сьпіс задачаў — і ў добры шлях!
- Напісаць і палепшыць як мага больш артыкулаў на падставе крыніцаў.
- Пазначаць кожны новы і палепшаны артыкул ці шаблён, зьвязаны з краінамі ЦУЭ і напісаны з 21 сакавіка па 31 траўня, адпаведна запоўненым шаблёнам {{Артыкул Віківясны-2023}} у абмеркаваньні да яго.
- Пісаць артыкулы ў адпаведны з графікам тыдзень датычна пазначанай у ім краіны або прадмету, каб прыняць удзел у спаборніцтве. Пры гэтым, цягам «Віківясны» па-за конкурсам улічваюцца ўсе артыкулы пра краіны Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
Вікіпэдыст (-ка) | Спосаб удзелу |
---|---|
Stary Jolup (гутаркі) | стварэньне артыкулаў |
Dymitr (гутаркі) | паляпшэньне і стварэньне артыкулаў, стварэньне шаблёнаў і катэгорыяў |
W (гутаркі) | стварэньне артыкулаў |
Пытаньні і адказы[рэдагаваць крыніцу]
Што такое «Віківясна»?
- «Вясна Вікімэдыі ЦУЭ» — грамадзкі конкурс у рэдагаваньні артыкулаў, арганізаваны дабраахвотнікамі руху «Вікімэдыі» і вікіпэдыстамі з краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Ідэя праекту заснаваная на пасьпяховым досьведзе міжнароднай супрацы некалькіх моўных разьдзелаў Вікіпэдыі на мовах ЦУЭ.
Які абсяг праекту?

- У цэлым прымальныя ўсялякія энцыкляпэдычна значныя прадметы, якія датычаць Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Напрыклад гэта можа быць славацкая кухня і сэрбская гісторыя, вугорская геаграфія і летувіскія рэкі, эстонскія нацыянальныя паркі і ўкраінская гаспадарка, а таксама румынскія пячоры.
Хто займаецца арганізацыяй мерапрыемства?
- Конкурс ладзіцца на міжнародным узроўні пасярэдніцтвам асобных аддзелаў Фундацыі «Вікімэдыя», вікіпэдыйных супольнасьцяў і асобных рэдактараў праектаў «Вікімэдыі». Падрыхтоўкай і каардынацыяй праекту займаецца міжнародная дружына.
Як адбываецца супраца па тэматыцы конкурсу?
- Міжнародная дружына ладзіць віртуальныя сустрэчы пры пасярэдніцтве рэтрансьляванага інтэрнэт-чату і Тэлеграму. Існуе таксама суполка ў Фэйсбуку.
Дзе знаходзяцца сьпісы артыкулаў?
- Удзельнікі вольныя самі абіраць любы артыкул любой тэматыкі, калі ён тычыцца краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы або скарыстаць прапанаваны сьпіс, створаны асобна для кожнай краіны-ўдзельніцы спаборніцтва. Прыведзены сьпіс не абавязковы, аднак служыць пералікам найбольш істотных прадметаў пра краіну, складзеных прадстаўнікамі гэтай краіны.
Калі афіцыйны пачатак конкурсу?
- Конкурс афіцыйна пачынаецца 21 сакавіка і цягнецца да 31 траўня 2023 году. Сьпіс датаў, у якія ствараем артыкулы пра асобныя краіны, знаходзіцца на старонцы ў Мэта-Вікі.
Якім чынам вядзецца падлік унёску?
- Усе ахвотныя дадаюць створаныя і палепшаныя артыкулы ў сьпіс, а ў абмеркаваньне да іх — шаблён {{Артыкул Віківясны-2023}}. Хоць гэта і не абавязкова, аднак дазваляе адсачыць ваш унёсак і запэўнівае, што створаныя артыкулы адносяцца да конкурсу.
Якія будуць узнагароды?
- У 2022 годзе ў бюджэце гранта згадваліся па «400 эўраў» на «ўзнагароды на мясцовым узроўні», у тым ліку для «Вікісупольнасьці Беларусі». Пры захаваньні гэтых умоваў узнагародамі будуць за найбольшы лік створаных артыкулаў падарункавыя сэртыфікаты на 200 і 100 эўраў за 1-е і 2-е месцы адпаведна, за найбольшы лік палепшаных артыкулаў — на 100 эўраў.
Створаныя артыкулы[рэдагаваць крыніцу]
- Украіна/геаграфія, традыцыі і ежа, культура
-
- 21 сакавіка
- (3120) Доўнары —
Kazimier Lachnovič
- (11 635) Еўдакія Гуменная —
Гарбацкі
- (3122) Давойны —
Kazimier Lachnovič
- (3003) Гелгуды —
Kazimier Lachnovič
- (2841) Даўнаровічы —
Kazimier Lachnovič
- (1945) Голас Берасьцейшчыны —
Alokimer
- (5686) Даніла Раманавіч —
Stary Jolup
- (4093) Сяргей Мінаеў —
Alokimer
- (7952) Душагубы —
Alokimer
- (5226) Бацярства —
Гарбацкі
- (22 647) Кіеўскі вітамінны завод —
W
- (3075) Цэнтральна-Эўрапейскі ўнівэрсытэт —
Stary Jolup
- 22 сакавіка
- (8343) Васіль Макух —
Stary Jolup
- (4530) Каток — скок на платок —
Gleb Leo
- (8653) Груган (Сыракомля) —
Gleb Leo
- (20 269) Дабрародны Ян Дубарог —
Gleb Leo
- 23 сакавіка
- (5448) Цэнтар грамадзянскіх свабодаў —
Stary Jolup
- (4516) Гінет Канцэвіч —
Kazimier Lachnovič
- (11 918) Аляксандра Матвійчук —
Stary Jolup
- (3541) Басэйн Дняпра —
Stary Jolup
- (11 585) Сьцяпан Тарабалка —
Stary Jolup
- (3859) Альбэрт Карэйва —
Kazimier Lachnovič
- 24 сакавіка
- (2947) Ірпень (рака) —
Stary Jolup
- (3140) Якуб Раловіч —
Kazimier Lachnovič
- 25 сакавіка
- (2928) Даўкша Кімантавіч —
Kazimier Lachnovič
- (2354) Колас Каваліўка —
Dymitr
- (4900) Іван Гайцэвіч —
Kazimier Lachnovič
- 26 сакавіка
Палепшаныя артыкулы[рэдагаваць крыніцу]
Створаныя шаблёны[рэдагаваць крыніцу]
Заўвага[рэдагаваць крыніцу]
Пазначаныя курсівам артыкулы не бяруць удзелу ў конкурсе.
Тэрмін: 21 сакавіка — 31 траўня 2023 году.
Дні | Краіна ці мова і прадмет |
21—27 сакавіка | Украіна і міжнародны; геаграфія і культура |
28 сакавіка — 3 красавіка | Армэнія, Аўстрыя і Польшча; традыцыі і ежа |
4—10 красавіка | Грузія, Казахстан, Латвія і Мальта; гісторыя |
11—17 красавіка | Азэрбайджан, Грэцыя і Паўночная Македонія; навука і адукацыя |
18—24 красавіка | вырусы, Сэрбія, Турэччына і эрзя; грамадзтва і правы чалавека |
25 красавіка — 1 траўня | Вугоршчына, Румынія і Малдова, Эстонія; архітэктура |
2—8 траўня | крымскія татары, татары і Якутыя; прырода |
9—15 траўня | Башкартастан, Косава, Славенія і Чарнагорыя; культура і спорт |
16—22 траўня | Босьнія і Герцагавіна, Славаччына, Харватыя і Чэхія; жанчыны і міжнародныя дачыненьні |
23—31 траўня | Альбанія, Расея і Сэрбская Рэспубліка; эканоміка |
Таксама існуюць сьпісы артыкулаў яшчэ для некалькіх супольнасьцяў. Прыкладам Лужычане. Іх магчыма скарыстаць з увагай да прадмету артыкула адпаведна тыдню або па-за спаборніцтвам.
- Вікіпэдыя:Як стварыць новы артыкул
- Вікіпэдыя:Памятка
- Вікіпэдыя:Правілы афармленьня
- Вікіпэдыя:Вікідапаможнік/Зьмест
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць крыніцу]
![]() |
У Вікісховішчы можна знайсьці мультымэдыйныя матэрыялы па тэме: |
- «Віківясна-2023» на Мэта-Вікі
- Статыстыка па артыкулах са сьпісаў
- «Віківясна» у Facebook
- «Віківясна» у Twitter