Вікіпэдыя:Пагадненьне па выкарыстаньні і аздабленьні стандартных разьдзелаў у канцы артыкула
Гэтая старонка — частка рэкамэндацыяў Вікіпэдыі. Усім удзельнікам рэкамэндуецца прытрымлівацца пададзеных тут нормаў. Аднак, гэтыя нормы — ня догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваньнем гэтай старонкі ўпэўніцеся, што зьмены адпавядаюць пагадненьню. Калі маеце сумневы, спачатку абмяркуйце зьмены на старонцы абмеркаваньня. |
Скарачэньне: ВП:СТРАЗ |
---|
Гэтае пагадненьне рэгулюе выкарыстаньне стандартных разьдзелаў у канцы артыкулаў.
Рэкамэндуецца выкарыстоўваць наступныя назвы разьдзелаў:
- Глядзіце таксама — спасылкі на іншыя Вікі-матэрыялы па тэме;
- Заўвагі — сьпіс заўваг, камэнтароў і першасных крыніцаў;
- Крыніцы — сьпіс спасылак на другасныя крыніцы для пацьверджаньня пэўнага факту ці выказваньня;
- Літаратура — літаратура, выкарыстаная пры напісаньні артыкула;
- Вонкавыя спасылкі — спасылкі на НЯ Вікі-матэрыялы па тэме.
Менавіта з такімі назвамі і менавіта ў такім парадку, як тут пададзена.
Ніжэй больш падрабязна пра кожны з разьдзелаў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць крыніцу]У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс спасылак на іншыя матэрыялы Вікіпэдыі (артыкулы, сьпісы, парталы), якія маюць дачыненьне да тэмы артыкула.
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля асноўнага тэксту.
Заўвагі
[рэдагаваць крыніцу]У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца зьмяшчаць адзіны элемэнт — шаблён {{Заўвагі}} (у асноўным тэксьце артыкула асобная зноска ствараецца з дапамогай шаблёну {{Заўвага}}).
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначанага разьдзелу «Глядзіце таксама», калі ён існуе, або адразу пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.
Крыніцы
[рэдагаваць крыніцу]У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца зьмяшчаць адзіны элемэнт — шаблён {{Крыніцы}}. Калі зь нейкай прычыны гэты шаблён ня можа быць выкарыстаны, тады трэба зьмяшчаць Вікі-тэг <references />.
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначаных разьдзелаў «Глядзіце таксама» і «Заўвагі», калі яны існуюць, або адразу пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.
- Па даведку, як зьмяшчаць зноскі ў тэксьце артыкула, глядзіце: Вікіпэдыя:Зноскі
Літаратура
[рэдагаваць крыніцу]У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс літаратуры, паводле якой быў напісаны артыкул.
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначаных разьдзелаў «Глядзіце таксама» і «Крыніцы», калі яны існуюць, або пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць крыніцу]У гэтым разьдзеле рэкамэндуецца прыводзіць ненумараваны сьпіс спасылак на матэрыялы не зь Вікіпэдыі, якія маюць дачыненьне да тэмы артыкула.
Разьдзел зьмяшчаецца адразу пасьля вышэй пазначаных разьдзелаў «Глядзіце таксама», «Заўвагі», «Крыніцы» і «Літаратура», калі яны існуюць, або пасьля асноўнага тэксту артыкула ў адваротным выпадку.