Вікіпэдыя:Абраныя артыкулы/2007-01
Выгляд
Ян Караль Хадкевіч (1560 – 24 верасьня 1621) — адзін з самых таленавітых вялікалітоўскіх палкаводцаў 17 стагодзьдзя. Прадстаўнік старажытнага магнацкага роду Хадкевічаў, што паходзіў ад кіеўскіх баяраў 15 стагодзьдзя. Быў з 1605 году гетманам вялікім, а з 1616 году і ваяводам віленскім. У сваёй палітычнай дзейнасьці адстойваў сувэрэнітэт Вялікага княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай.