Віктар Орта
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Віктар Орта (па-нідэрляндзку: Victor Horta; 6 студзеня 1861, Гент, Фляндрыя, Бэльгія — 8 верасьня 1947, Брусэль, Бэльгія) — бэльгійскі архітэктар. Разам з Анры Ван дэ Вэльдэ (1863—1957) зьяўляецца клясыкам бэльгійскага Арт-Нуво ў архітэктуры.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Віктар нарадзіўся ў Генце, сын шаўца Пітара Хорта и Хенрыкі Копіцерс. Быў двойчы жанаты-зь сяброўкай дзяцінства Палін Гэйсэ (1860-1950), ад якой меў дачок Маргэрыт (1881-1882) і Сімону (1890-1939), шлюб скасаваны ў 1906 і Юліяй Карлсан( 1876-1966), зь якой пабраўся ў 1908.
Вучыўся ў сярэдняй школе ў родным Генце,у так званым Каралеўскім Атэніюме(школа мастацтваў),дзе атрымаў адукацыю ў традыцыях Боз-Арт.Затым працаваў ў Парыжы на Манмарце дызайнэрам,знаходзіўся пад ўплывам Эжэна Віяле-лё-Д’юка (1814-1879) і Жуля Дзюбюйсона (1845-?). У гэты час склаліся яго погляды на важкасьць дызайна інтэр’ера і дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва.
У 1880 па сьмерці бацькі вяртаецца дахаты і неўзабаве пераязжае ў Брусэль, дзе працягвае сваю адукацыю, гэтым разам ў Каралеўскай Акадэміі выяўленчага мастацтва, якую скончыў з залатым мэдалём ў 1884 годзе, адначасова стаўшы ляўрэатам фонда Годшарль, які ўручаў штогадовую прэмію асабліва тэленавітым мастакам Бэльгіі. У гэты час пасябраваў з Паўлям Ханкарам (1859-1901), яшчэ адным талянавітым бэльгійскім архетэктарам блізкіх поглядаў. Інтэрнатуру праходзіў пад кіраўніцтвам Альфонса Балата (1818-1895), тагачаснага прыдворнага архетэктара пры двары караля Леапольда ІІ (1835-1909), паспрабаваўшы сябе на новачэсным для тае пары досьведзе праектаваньня будынка каралеўскіх аранжэрэяў з выкарыстаньнем сталі і шкла як будаўнічых матэрыялаў.
З 1885 пачынае ўласную практыку, а ў 1893 стварае свой першы сапраўдны шэдэўр - Дом Тасаля, які лічыцца першай у сьвеце пабудовай у стылі Арт-Нуво. На перадваенны час прыходзіцца росквіт таленту Віктара Хорты,калі кожны праектуемы ім будынак мае гарманічнае архітэктурнае рашэньне, спалучаючае адзінства вонкавага выгляду і інтэр’ераў з выкарыстаньнем такіх прыёмаў, як разнастайныя ўзроўні на фасадзе, адмысловыя вокны, зімовыя сады, лесьвіцы, шкляныя элемэнты на даху, што агулам стварала пачуцьцё адчыненасьці і суцэльнасьці для ўсяе прасторы будынкаў, нечувальнае для тае эпохі і заварожваючае па сёньня.
Пад час Першай усясьветнай вайны мастак зьязджае з акупаваный немцамі радзімы,жывучы і працуючы ў Вялікабрытаніі і ЗША. Па вяртаньні займае высокія пачэсныя пасады,такія як дырэктар Акадэміі выяўленчага мастацтва(1927-1931). На жаль, ня ўсё з архітэктурнай спадчыны мастака дажыло да нашых дзён, але чатыры яго шэдэўры займаюць ганаровае месца ў сьпісе аб’ектаў усясьветнай спадчыны ЮНЭСКА, упрыгожваючы бэльгійскую сталіцу непараўнальным флёрам тае выкшталцонай эпохі.
Памёр Віктар Хорта 8 верасьня 1947 году, пахаваны на цьвінтары Іксэлес, Брусэль, Бэльгія.