Віктар Нагін
Віктар Нагін | |
Дата нараджэньня | 14 лютага 1878 або 14 лютага 1879[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 22 траўня 1924[2][1] |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | пэрытаніт[d] |
Месца пахаваньня | |
Занятак | палітык, рэвалюцыянэр |
Сябра ў | Таварыства старых бальшавікоў[d] |
Віктар Паўлавіч Нагін (па-расейску: Виктор Павлович Ногин; псэўданімы: М. Новоселов, П. Яблочков, Макар; (2 (14) лютага 1878, Масква, Расейская імпэрыя — 24 траўня 1924, Масква, РСФСР, СССР) — рэвалюцыянэр.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і прыказчыка. У 1892 г. скончыў 4-х клясную вучэльню ў Калязіне Цьвярской губэрні. З 1893 г. рабочы на Багародзка-Глухаўскай тэкстыльнай мануфактуры ў Багародзку. У 1896 г. пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе паступіў чаляднікам на фабрыку Паля (цяпер фабрыка імя В. П. Нагіна). Неўзабаве пачаў наведваць марксісцкія колкі. У 1897 г. ён быў адным з кіраўнікоў страйкаў на фабрыцы Паля, а ў 1898 г. на Сямёньнікаўскім заводзе. З 1898 г. чалец санкт-пецярбурскай сацыял-дэмакратычнай групы “Працоўны сьцяг”. У сьнежні таго ж году быў упершыню арыштаваны і высланы пад галосны нагляд ў Палтаву, дзе ў 1900 г. увайшоў у групу садзейнічаньня бальшавіцкай газэце “Искра”. У жніўні 1900 г. уцёк у Каралевец, а затым у Цюрых і Лёндан, дзе далучыўся да ленінскай групы. Праз іскраўскую групу і зьвязаных з ёю кантрабандыстаў апынуўся ў Вільні і потым ў Санкт-Пецярбурзе, дзе быў арыштаваны ў 1901 г. Ад 30 жніўня 1902 г. па 13 красавіка 1903 г. адбываў ссылку ў с. Назарава Ачынскага павету Енісейскай губэрні, адкуль уцёк у Жэневу. Вясной 1903 г. зрабіўся агентам Арганізацыйнага камітэта па скліканьню II зьезду Расейскай сацыял-дэмакратычнай работніцкай партыі (РСДРП), які адбыўся летам у Брусэлі, дзе ён далучыўся да бальшавікоў. У 1904 г. арыштаваны ў г. Мікалаеў. Адбываў зьняволеньне ў Мікалаеўскай ды Ломжінскай турме. У 1905 г. адбываў ссылку ў с. Кузамель на Кольскім паўвостраве, адкуль уцёк у Жэневу. Вясной 1907 г. быў дэлегатам V зьезду РСДРП у Лёндане ад маскоўскай арганізацыі і быў абраны ў чальцы ЦК. У 1909-1910 гг. адзін з кіраўнікоў цэнтральнай партыйнай экспэдыцыі за мяжой (Ляйпцыг), трымаў сувязь з бальшавікамі Менска, Гародні, Вільні, дзе існавалі прыёмныя пункты нелегальнай літаратуры. У 1907 г. арыштаваны ў Маскве. У 1908 г. адбываў ссылку ў г. Бярозаў Табольскай губэрні, адкуль уцёк, быў спайманы, дастаўлены ў Бярозаў, адкуль у 1909 г. ізноў уцёк у Парыж, дзе быў абраны кіраўніком Расейскага бюро ЦК.
У 1910 г. арыштаваны у Маскве і адпраўлены ў ссылку ў г. Турынск Табольскай губэрні, адкуль уцёк у Тулу, дзе ў 1911 г. быў арыштаваны. 12 сакавіка 1912 г. па 20 сакавіка 1914 г. знаходзіўся ў ссылцы у г. Верхаянску Якуцкай вобласьці, потым каля трох месяцаў жыў у г. Якуцку. З пачаткам Першай усясьветнай войны вядзе паражэнчаю прапаганду ў Саратаве, а з 1916 г. у Маскоўскай губэрні. Пасьля лютаўскіх падзеяў 1917 г. выяжджае ўжо легальна на фронт, прызываючы салдат павярнуць штыхі супраць собскага ўраду. Удзельнік 1-га з’езду ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту ў Менску. У красавіку 1917 г. на канфэрэнцыі РСДРП(б) разам з Каменевым і Рыкавым выступіў супроць “красавіцкіх тэзісаў” Леніна. У жніўні 1917 г. увайшоў у Часовы камітэт па барацьбе з контррэвалюцыяй. 17 верасьня 1917 г. абраны старшынёй Маскоўскага Савета рабочых дэпутатаў. Падчас Кастрычніцкага перавароту кіраваў маскоўскім Часовым рэвалюцыйным камітэтам. У першым Савеце народных камісараў быў Наркомам па справах гандлю і прамысловасьці. 4 лістапада 1917 разам з Каменевым, Зіноўевым і Рыкавым падпісаў заяву ва УЦВК у якой казалася аб неабходнасьці утварэньня сацыялістычнага ўрада са ўсіх “савецкіх” партыяў і пакінуў пасаду наркама. Але праз тры тыдні “прызнаў памылкі”. Займаў пасады камісара працы Маскоўскай вобласьці, а потым намесьніка наркама працы РСФСР. Пахаваны на Краснай плошчы ў Маскве ў брацкай магіле. У 1930 г. г. Багародзк быў перайменаваны ў г. Нагінск. У 1934 г. у гонар яго была выпушчаная паштовая марка.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фабрика Паля. Берлин. 1899.
- На полюсе холода. Москва - Петроград. 1919.
- Хозяйственные органы и Профессиональные Союзы. (Должны ли Профессиональные Союзы быть нейтральными по отношению к Советам). Москва. 1921.
- На полюсе холода. Москва – Петроград. 1923.
- Фабрика Паля. Ленинград. 1924.
- На полюсе холода. [Воспоминания о Верхоянской ссылке 1912-14 гг.]. Москва. 1927. (Приложение к газете «Гудок» № 45-46).
- У краіне палярнага холаду. Пераклад з расійскае мовы І. І. Масюкевіча. Менск. 1931.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нелідаў. Прадмова. // Ногін В. У краіне палярнага холаду. Менск. 1931. С. 5-16.
- Архангельский В. В. Ногин. Москва. 1964.
- Чернов Ю. М. Любимый цвет – красный. Повесть о Викторе Ногине. Москва. 1970.
- Марозава А. І. Нагін Віктар Паўлавіч. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. VII. Мінск. 1973. С. 370.
- Нагінск. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 11. Мінск. 2000. С. 115.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |
- ^ а б Историческая энциклопедия Сибири (рас.) / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ^ а б в Ногин Виктор Павлович // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.