Перайсьці да зьместу

Вялікі камень з адзнакай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вялікі камень з адзнакай
катэгорыя III (помнік прыроды) паводле МСАП
Разьмяшчэньнеза 200 м на паўднёвы захад ад в. Сякераўцы, Гродзенскай вобласьці
Каардынаты54°22′43″ пн. ш. 55°28′08″ у. д. / 54.37861° пн. ш. 55.46889° у. д. / 54.37861; 55.46889Каардынаты: 54°22′43″ пн. ш. 55°28′08″ у. д. / 54.37861° пн. ш. 55.46889° у. д. / 54.37861; 55.46889

Вялікі камень з адзнакай — валун у Беларусі, геалягічны помнік прыроды. Разьмешчаны за 200 м на паўднёвы захад ад в. Сякераўцы Ашмянскага раёну Гродзенскай вобласьці. Граніт ружовы біятытавы, лейкакратавы дробназярністы. Па форме нагадвае вялікі прас.

Даўжыня валуну складае 4,1 м, шырыня 3,4 м, вышыня над паверхняй зямлі 3,2 м, у абводзе 11,6 м, аб’ём 45 м³, маса каля 118 т. На заходнім баку высечаны чатырохканцовы крыж. Прынесены ледавіком каля 130—150 тысячаў гадоў назад з Балтыйскага шчыта.

Чатырохканцовы крыж

Паводле легендаў мясцовага насельніцтва, падчас вайны 1812 году пад каменем быў закапаны скарб, які ў 1924—1925 гг. быў выняты невядомымі асобамі.