Перайсьці да зьместу

Вялікая сынагога (Нясьвіж)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Краіна Беларусь
Места Нясьвіж
Каардынаты 53°13′7.40″ пн. ш. 26°40′37.96″ у. д. / 53.2187222° пн. ш. 26.6772111° у. д. / 53.2187222; 26.6772111Каардынаты: 53°13′7.40″ пн. ш. 26°40′37.96″ у. д. / 53.2187222° пн. ш. 26.6772111° у. д. / 53.2187222; 26.6772111
Канфэсія юдаізм
Дата скасаваньня 1941
Вялікая сынагога на мапе Беларусі
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога
Вялікая сынагога на Вікісховішчы

Вялікая сынагога[a] — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Нясьвіжы. Знаходзілася ў цэнтры места, на Школьным двары. Твор архітэктуры готыкі.

Абмеры сынагогі

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галоўную сынагогу ў Нясьвіжы збудавалі па зьяўленьні ў месьце жыдоў у другой палове XVІ ст. У 1589 годзе мясцовыя юдэі атрымалі ад уладальніка Нясьвіжу Мікалая Крыштапа Радзівіла «Сіроткі» прывілей, які выдаваў дазвол на будаваньне мураванай або драўлянай сынагогі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аэрафотаздымак, 1918 г.

У канцы XVІІІ — пачатку XІX ст. да сынагогі зрабілі бакавыя прыбудовы, выведзеныя пад адну лінію зь першым ярусам даху.

У Другую сусьветную вайну будынак сынагогі моцна пацярпеў, па вайне яго цалкам зьнішчылі.

Помнік архітэктуры готыкі, які меў падабенства да Халоднай сынагогі ў Менску. Гэта быў прастакутны аб’ём, з магутнымі контрфорсамі на вуглах і ў міжаконьнях. Тоўстыя сьцены праразаліся высокімі аркавымі вокнамі, паглыбленымі ў нішах. Тынкаваныя і пабеленыя сьцены кантраставалі з больш цёмным колерам контрфорсаў. Брак вонкавага дэкору таксама кампэнсавала вялікая шырыня карніза і цокаля. Завершанасьць будынку надаваў 2-ярусны 4-схільны дах, вонкавыя абрысы якога адпавядалі форме контрфорсаў. Паміж дахавымі ярусамі знаходзіліся невялікія слыхавыя вакенцы, якія нагадвалі нішы-байніцы старажытных абарончых будынкаў[1].

  1. ^ таксама Галоўная сынагога
  1. ^ Локотко А. И. Архитектура европейских синагог. — Мн., 2002. С. 76.
  • Локотко А. И. Архитектура европейских синагог. — Мн.: Ураджай, 2002. — 156 с. ISBN 985-04-0547-3.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]