Вялікая Рэчка
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Рака | |
Вялікая Рэчка | |
Выток | возера Домжарыцкае |
Вусьце | Бярэзіна |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 18 км |
Плошча басэйну | 242 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Вялі́кая Рэ́чка — рака ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласьці і Барысаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Бярэзіны (басэйн Дняпра). Даўжыня 18 км. Плошча вадазбору 242 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаецца за 6 км на паўднёвы ўсход ад возера Домжарыцкае ў Лепельскім раёне, цячэ празь Бярэзінскі біясфэрны запаведнік, упадае ў Бярэзіну за 4 км вышэй за возера Пялік у Барысаўскім раёне. Рака каналізаваная ў сярэдняй і ніжняй плыні, ёсьць бабровыя паселішчы[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 115
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 115