Вялікае Сяло (Маладэчна)
Выгляд
Вялікае Сяло, прадмесьце Вялікае Сяло — гістарычная мясьціна Маладэчна, разьмешчаная ў паўночна-ўсходняй частцы места, на месцы гістарычнага раёну праходзіць вуліца з адпаведнай назвай «Вялікасельская».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска Вялікае Сяло вядомая з XIX стагодзьдзя, разьмяшчалася на тракце Вільня-Менск. Прыватнае ўладаньне Тышкевічаў, Лапацінскіх. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя ў вёсцы пражывала 461 жыхар, налічвалася 52 двары. У 1880 годзе вёска згарэла.[1] Паводле перапісу 1897 году Вялікае Сяло мела 763 жыхары.
18 сакавіка 1921 року падпісаная Рыская мірная дамова, паводле якой Вялікае Сяло ўваходзіла ў склад Польшчы, дзе стала цэнтрам вясковай грамады Маладэчанскай гміны.
У 1994 годзе вёска была далучаная да складу горада Маладэчна.[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich, Tom XIII z 1885 r., s.346.
- ^ Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка горада Маладзечна і Маладзечанскага раёна - Мн.: БелЭн, 2002. - С.23
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Wielkie Sioło // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo. — Warszawa, 1893. S. 346.
- Dziennik Ustaw Reczypospolitej Polskiej (пол.).
|