Вэнка Андонаўскі
Выгляд
Вэнка Андонаўскі (па-македонску: Венко Андоновски; нар. 30 траўня 1964 году ў Куманаве) — адзін з найвыбітнейшых македонскіх пісьменьнікаў пачатку XXI стагодзьдзя. Празаік, драматург, паэт, эсэіст, літаратурны крытык і гісторык літаратуры.
Скончыў філялягічны факультэт унівэрсытэту ў Скоп’і, выкладае на гэтым факультэце. Сябар македонскага ПЭН-цэнтру. Сябар Зьвязу пісьменьнікаў Македоніі з 1990 году. Атрымаў шэраг літаратурных прэмій.
Некаторыя творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нежното срце на варварот (1986)
- Адска машина (1993)
- Азбука за непослушните (1994)
- Бунт во домот за старци (1994)
- Словенскиот ковчег (1998)
- Папокот на светот (2000)
- Кандид во земјата на чудата (2000)
- Црни куклички (2001)
- Вештица(2006)