Выртс’ярв
Выгляд
Возера
Выртс'ярв
Võrtsjärv
Выртс'ярв | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Выртс’ярв (па-эстонску: Võrtsjärv) — прэснаводнае возера на поўдні Эстоніі, на мяжы паветаў Тарту і Вільяндзі. Плошча складае каля 266 км², гэта найбуйнейшае возера Эстоніі пасьля Чудзкога возера і самы вялікі нутраны вадаём Эстоніі. Вышыня над узроўнем мора 33,7 м. Сярэдняя глыбіня 2,8 м, найбольшая — 6 м.
У возеры Выртс’ярв бярэ пачатак Эмайыгі, якая ўпадае ў Чудзкое возера.
Зьяўляецца месцам разьвядзеньня вугра і іншых дэлікатэсных пародаў рыбы. У год вылоўліваюць да 250 тон рыбы. На беразе возера — лімналягічная станцыя.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па геаграфіі Эстоніі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |