Выканаўчы аддзел Русі
Выканаўчы аддзел для Валыні, Падольля і Ўкраіны (па-польску: Wydział Wykonawczy Rządu Narodowego dla Wołynia, Podola i Ukrainy), па-іншаму Выканаўчы аддзел Русі (па-польску: Wydział Wykonawczy w Prowincjach Rusi) — рэгіянальны орган улады паўстанцаў ў пэрыяд паўстаньня 1863—1864 гадоў, быў створаны 21 чэрвеня 1863 згодна з дэкрэтам Часовага Нацыянальнага Ўраду ад 22 траўня 1863 «Аб стварэньні Выканаўчага аддзела Русі». Рэзыдэнцыя — г. Жытомір.
Як орган улады паўстанцаў усталяваў сваю ўладу над адпаведнымі губэрнскімі праўленьнямі, быў падзелены на сэкцыі. Кіраўніцтва аддзелу адпаведна прызначала кіраўнікоў паветаў, гарадоў і мястэчак. Пасьля прызначэньня 10 ліпеня 1863 галоўнакамандуючым войск Русі генэрала Эдмунда Ружыцкага кампэтэнцыя выканаўчага аддзелу была абмежаваная функцыямі грамадзянскай адміністрацыі.
Склад аддзелу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антоні Хамец (камісар Часовага Нацыянальнага ўрада)
- Эдмунд Ружыцкі (камандуючы Ўзброенымі сіламі Русі)
- Браніслаў Жукоўскі (ваенны камэндант Жытоміра)
- Тэафіл Чапскі
- Косацкі (скарбнік)