Перайсьці да зьместу

Выбары ў Кнэсэт 2021 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Выбары ў Сойм Ізраілю (2021) пазачарговыя[a] выбары пройдуць 23 сакавіка 2021 году[1]. Будуць выбіраць усіх паслоў Сойму. У выбарах галасуюць толькі грамадзяне Ізраіля, якія дасягнулі ўзросту 18 гадоў. Галасаваньне тайнае, прамое. Выбірацца ў Сойм толькі грамадзяне Ізраіля.

Дзень выбараў прызначаны на 23 сакавіка 2021 году. Дзень прызначаны соймам Ізраіля.

1 студзеня 2021 года будзе апублікаваны ўдакладнены сьпіс выбаршчыкаў. Пасьля гэтага дня нельга будзе зьмяняць месца галасаваньня.

3-4 лютага перадвыбарчыя сьпісы будуць прадстаўлены ў Цэнтрвыбаркам. Да 10 лютага можна будзе падаваць скаргі на ўдзел у выбарах тых ці іншых кандыдатаў і партый.

9 сакавіка пачнецца адкрыты паказ перадвыбарчых запісаў.

11 сакавіка пачнецца галасаваньне ў пасольствах і консульствах за межамі Ізраіля.

23 сакавіка адбудуцца выбары. Вынікі павінны быць абнародаваныя не пазьней за 31 сакавіка, пасьля чаго на працягу 22 дзён можна будзе падаваць скаргі на вынікі галасаваньня.

Пасьля абнародваньня канчатковых вынікаў прэзідэнт Рыўлін пачне нарады зь кіраўнікамі партыяў, якія прайшлі ў Кнэсет па пытаньні аб тым, на каго ўскласьці стварэньне ўрада. Калі той ці іншы кандыдат мае падтрымку 61 пасла на сойм, яму перадаецца права на стварэньне ўрада. Калі ні адзін з паслоў на сойм не атрымаў 61 паслоў, то рашэньне прымае Рыўлін, зыходзячы з таго хто мае найбольшыя магчымасьці стварыць урад. Пасол, які мае права стварыць урад павінен яго стварыць за 28 дзён, а затым можа падаць просьбу аб працягу яшчэ на 14 дзён. Пасьля гэтага права на стварэньне ўраду пераходзіць да іншага пасла на сойм, які мае 28 дзён. Калі і яму не ўдаецца стварыць урад, права вяртаецца ў Кнэсэт, і на працягу 21 дня любы пасол можа прадставіць старшыні сойму ліст, падпісаны 61 пасламі на сойм, які раіць яго на пасаду прэм'ер-міністра. Калі нікому не ўдаецца сабраць неабходныя подпісы за тры тыдні, Кнэсэт распускаецца.

Пасьля выбараў у Кнэсэт 23-га скліканьня, адбыліся стварыць не ўдалося, і 11 сьнежня Кнэсэт быў распушчаны.

  1. ^ Выбары адбыліся да сканчэньня часу дзейнасьці сойму Ізраіля