Выбары губэрнатара Прыморскага краю Расеі (2018)
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Датэрміновыя выбары губэрнатара Прыморскага краю адбыліся ў два туры. Першы тур выбараў, у адпаведнасьці з пастановай Заканадаўчага сходу Прыморскага краю, адбыўся 9 верасьня 2018 году ў адзіны дзень галасаваньня. Паўторнае галасаваньне (другі тур) адбылося 16 верасьня 2018 году. Выбары прызнаныя несапраўднымі 20 верасьня 2018 году рашэньнем выбарчай камісіі Прыморскага краю[1][2][3]. Паводле Статута Прыморскага краю, кіраўнік суб’екта Расейскай Фэдэрацыі абіраўся на пяцігадовы тэрмін грамадзянамі Расеі, якія жывуць на тэрыторыі краю, шляхам усеагульнага й таемнага галасаваньня[4].
Да ўдзелу ў выбарах Выбарчай камісіяй Прыморскага краю было дапушчана пяць кандыдатаў: Андрэй Андрэйчанка (ЛДПР), Андрэй Ішчанка (КПРФ), Аляксей Казіцкі (Справядлівая Расея), Андрэй Тарасенка (Адзіная Расея), Юлія Талмачова (Расейская партыяй пэнсіянэраў за сацыяльную справядлівасьць»).
– Мы сабралі копіі пратаколуў практычна з усіх выбарчых участкаў. Па меры яўкі сюды старшыняў участковых камісій мы ўжыцьцяўлялі параўнаньне тых пратаколуў, якія прыносілі старшыні, з тымі дадзенымі, што былі ў нас у копіях пратаколаў. У адзін момант зьявілася старшыня з копіяй пратаколу, які моцна адрозьніваўся ад нашых. Яна прыйшла сюды здаваць пратакол, учатак гэта быў 2840. На яе ўчастку была павялічана яўка на 1000 выбарцаў, яны былі прыпісаны кандыдату Тарасенку. Яны разыходзіліся з нашай копіяй, якая была заручана найстрогім парадку, абсалютна слушна аформлена, зь пячаткаю і подпісам. Адпавядала з тэлефоннымі дадзенымі, якія мы папярэдне атрымвалі.
Мы паказалі разыходжаньне старшыню камісіі, папярэдзілі пра крымінальную адказнасьць за фальсыфікацыю… Старшыня запанікавала, сказала, што ў яе тэмпэратура, што яна дапусьціла памылку — і тут жа здала сапраўдны пратакол. І такіх участкаў, з разыходжаньнямі, у нас сем! Калі мы злавілі першы й сталі потым выяўляць астатнія, у тэрытарыяльнай камісіі адбылася паніка, яны зразумелі, што старшыні баяцца крымінальнай адказнасьці, і вырашылі іх схаваць. То бок была дадзена каманда старшыням, якія яшчэ не здалі пратаколы. Яны былі выведзены на трэці паверх. Нас туды не пускалі, паліцыя перакрыла ўваходы. Дадзеныя там заносіліся ў ДАС "Выбары", абыходзячы гэта памяшканьне. То бок у нас гэтыя слупкі пустыя, але гэтыя дадзеныя занесены ў ДАС "Выбары". І дадзеныя, занесеныя ў ДАС "Выбары", разыходзяцца з нашымі прыкладна на 1000—1100 выбарцаў па кожным участку. То бок прыпісана яўка парадку 7000 чалавек, усё на карысьць Тарасенку. Усё гэта можам дакумэнтальна давесьці.
— Сябра Усурыйскай выбарчай камісіі з правам дарадчага голасу Павел Ашэсьлін расказаў, як праходзіў падлік галасоў у 3 гадзіны ночы[5]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У расейскім Прымор’і праз фальсыфікацыі адмянілі вынікі выбараў губэрнатара
- ^ ЦВК Расеі прапанавала ануляваць вынікі скандальных выбараў у Прымор’і
- ^ У Прымор’і пройдуць паўторныя выбары губернатара. Выбаркам прызнаў фальсіфікацыі (рас.)
- ^ Устав Приморского края от 6 октября 1995 г. N 14-КЗ (с изменениями и дополнениями)
- ^ Ставленник Путина побеждает в Приморье. В подсчет голосов вмешались полиция и МЧС (рас.)