Вучыліштна гора

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вучыліштна гора
Училищна гора
Дата ўтварэньня 12 чэрвеня 1963 (60 гадоў таму)
Тып Запаведнік
Месцазнаходжаньне Бажаніца, Баўгарыя

Вучыліштна гора (па-баўгарску: Училищна гора, даслоўна па-беларуску «Школьны лес») — запаведнік на захадзе Баўгарыі. Разьмешчаны за 2,3 км ад сяла Бажаніца, грамада Боцеўград. Плошча тэрыторыі ляндшафтнага запаведніку складае 1346,842 араў[1]. 15 кастрычніка 1999 году Міністэрства навакольнага асяродзьдзя і водных рэсурсаў Баўгарыі надала запаведніку Вучыліштна гора статус прыродаахоўнага запаведніку, з мэтай падтрымкі і захаваньня дубовага лесу з 200-гадовымі дрэвамі вышынёй больш за 30 м[2].

Рэльеф[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф нізкагорны, разгалінаваны, зь яскрава выяўленымі хрыбтамі і рвамі. Найбольшая вышыня над узроўням мора складае 820 м, а найменшая — 425 м. Розьніца каля 395 м азначае, што большая частка запаведніку мае круты рэльеф.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зімой самы халодны месяц — студзень зь сярэдняй тэмпэратурай паветра −1.9°С. Вясна адносна цёплая. У ліпені й жніўні сярэднія тэмпэратуры ня вельмі высокія — каля 20,8°С. Восень цёплая, зь сярэдняй тэмпэратурай кастрычніку ад 11,0°С. Гадавая тмпэратурная амплітуда каля 11,2°С.

Большую частку году ў раёне запаведніку Вучыліштна гора дзьмуюць моцныя вятры зь сярэдняй хуткасьцю больш за 7 м/с. Найбольш ветранымі зьяўляюцца зімнія месяцы, а найменшая хуткасьць ветру назіраецца ў жніўні. Пераважаюць паўднёва-заходнія й заходнія вятры.

Глебы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грунт належыць да тыпу лёэсаватых (Luvisols). Гэты тып глебы характарызуецца элювіяльным гліністым паземам, сфармаваным праз назапашваньне гліны й глею, мэханічным аддзяленьнем ад верхняга пазему.

Біялягічная разнастайнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі запаведніку Вучыліштна гора выяўлена 39 відаў імхоў, 20 відаў лішаёў, 41 від грыбоў, 207 відаў вышэйшых расьлінаў і 73 віды лекавых расьлінаў. Сустракаецца каля 100 відаў бесхрыбетных, 21 від амфібіяў і рэптыліяў, 62 віды птушак, 19 відаў сысуноў і відаў кажаноў. Для іхтыяфаўны ўмоваў няма.

Грыбы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На гэтай тэрыторыі зарэгістраваны й вызначанны 41 від грыбоў: 12 відаў з аддзелу Ascomycota і 29 відаў з аддзелу Basidiomycota (базыдыяльныя грыбы). Па колькасьці відаў пераважаюць сямействы Polyporaceae і Xylariaceae — па 6 відаў.

Зарэгістраваны 2 ахоўназначных віды макраміцэтываў, якія знаходзяцца ў чырвоным сьпісе грыбоў Баўгарыі, а менавіта Hericium cirrhatum і Lenzites warnieri.

Флёра[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Імхі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На тэрыторыі запаведніку Вучыліштна гора выяўлена 39 відаў імхоў, зь якіх 6 відаў пячоначнікаў, аддзел Marchantiophyta і 33 віды з аддзелу Bryophyta. Яны належаць да 26 сямействаў. У запаведніку сустракаецца 5 відаў з прыродаахоўнай каштоўнасьцю, уключаных у Чырвоны сьпіс імхоў Баўгарыі. Зь іх два віды знаходзяцца пад пагрозай зьнікненьня, адзін від амаль зьнік і пра два віды бракуе зьвестак. Месцы распаўсюджаньня імхоў у запаведніку адносна разнастайны і знаходзяцца ў добрым стане. Асноўныя адмоўныя фактары прыроднага кшталту зьвязаны з глябальнымі й лякальнымі сухменямі, з прычыны чаго памяншаецца колькасьць відаў, а таксама ветраломы, празь якія парушаецца мікраклімат і зьнішчаюцца адпаведныя субстраты для шэрагу відаў імхоў.

Вышэйшыя расьліны[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агулам налічваецца 207 відаў вышэйшых расьлінаў з 185 радоў і 60 сяместваў. Від расьліннасьці ў запаведніку Вучыліштна гора вызначаецца зьмешаным ліставым лесам з багатым відавым складам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Министерство на околната среда и водите. План за управление на поддържан резерват „Училищна гора“, т.1. — София : Министерство на околната среда и водите, 2015.  (баўг.)
  2. ^ Училищна гора. Изпълнителна агенция по околна среда  (баўг.)