Вуліца Мітрафана Доўнар-Запольскага (Кіеў)
| Вуліца Мітрафана Доўнар-Запольскага (Кіеў) | |
| вуліца Кіева | |
Скрыжаваньне зь Беларускай вуліцай | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Раён гораду | |
| Гістарычны раён | Лук’янаўка, Шуляўка |
| Былыя назвы |
|
| Даўжыня | 1,1 км |
| Аўтобусныя маршруты | 9, 31 |
| Трамвайныя маршруты | 14, 15 |
| Паштовыя індэксы | 04050, 04116 |
| Вуліца Кіева Вуліца Мітрафана Доўнар-Запольскага (Кіеў) у Вікісховішчы | |
Ву́ліца Мітрафа́на До́ўнар-Запо́льскага (па-ўкраінску: вулиця Митрофана Довнар-Запольського) — вуліца ў Шаўчэнскаўскім раёне Кіева (Украіна). Пралягае ад вуліцы Багдана Гаўрылішына ды вуліцы Капэрніка да вуліцы Юрыя Ільленкі.
Перасякае вуліцы Малдоўскую, Дзегцяроўскую і Беларускую.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вуліца паўсталі ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя пад назваю Карастышаўская. Спачатку працягвалася ад цяперашняй вуліцы Багдана Гаўрылішына да Малдоўскай. У 1-й трэці XX стагодзьдзя працягнуты адцінак між Малдоўскаю і Дзегцяроўскаю, які атрымаў назву Дзегцяроўскі правулак.
На пачатку 1930-х рокаў[1][2][3] атрымала назву вуліца Доўнар-Запольскага ў гонар аднаго з кіраўнікоў барацьбы за ўсталяваньне савецкай улады ў Кіеве, начальніка аддзелаў работнікаў на Шуляўцы ў 1917—1918 роках Усевалада Доўнар-Запольскага. На фасадзе будынку № 11 у 1965—2015 роках разьмяшчалася гранітная памятная дошка ў ягоны гонар.
У 1950-я рокі вуліцу працягнулі ад Дзегцяроўскай да Беларускай вуліцы.
З 2015 року вуліца пераназваная ў гонар прафэсара Кіеўскага ўнівэрсытэту, ініцыятара стварэньня і першага дырэктара Кіеўскага камэрцыйнага інстытуту Мітрафана Доўнар-Запольскага.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На пачатку вуліцы, на рагу з вуліцаю Капэрніка вылучаюцца два будынкі (№ 2/20 і па вул. Капэрніка, 18) — так званы жыльлёвы комплекс рабітнікаў-мэталістаў. Узьведзеныя ў 1927—1929 роках паводле праекту Акружнога камітэту гаспадаркі архітэктарам Міхайлам Анічкіным у стылі канструктывізму. Зь іншага боку існуе цэлы квартал будынкаў (№ 1, 3, 5) у стылі канструктывізму.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Бльочний будинок комгоспу. Збудований Комгоспом 1929 року на робітничій околиці — Жовтнівці (вул. Довнар-Запольського) за проектом арх. Анічкіна // Будова соціялістичного Києва. 1917—1932 / гол. ред. О. Розенбліт. — К. : Вид. Київської міськради, 1932. — С. 151.
- ↑ Гербов К. Майбутнє Києва. До проекту генеральної реконструкції столиці […Особливе місце в плані реконструкції посідають магістралі і вулиці столиці. … В обхід центрального ядра міста поведуть напрямки: … Довнар-Запольського — Глибочиця — Петрівка … ] // Пролетарська правда. — 1935. — № 188 (4090). — 16 серпня. — С. 3.
- ↑ Стефанович В. Заводський стадіон: [ На розі Керосинної вулиці та вулиці Довнар-Запольського розпочинаються роботи по збудуванню великого стадіону заводу ім. Петровського] // Пролетарська правда. — 1938. — № 84 (4890). — 12 квітня. — С. 4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вэб-энцыкляпэдыя Кіева (укр.)