Перайсьці да зьместу

Дамініканская вуліца (Горадня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вуліца Дамініканская (Горадня)»)

Вуліца Дамініканская — вуліца ў цэнтральнай частцы Горадні.

Пачынаецца ад вуліцы Савецкай, перасякаецца з вуліцамі Вялікая Траецкая, Малая Траецкая і сканчаецца над ярам Гараднічанкі.

Назва савецкага часу — Клары Цэткін.

Сучасная назва — з пачатку 1990-х гадоў. Даўней назва Дамініканская належала сёньняшняй Савецкай вуліцы. Назва мае нагадваць пра колішняе існаваньне тут кляштару і касьцёлу дамініканцаў.

  • Помнік генэралу Сакалоўскаму (на месцы касьцёла);
  • Будынкі былога дамініканскага кляштару;
  • Месца зруйнаванага ў 19 ст. касьцёлу дамініканцаў