Перайсьці да зьместу

Вуліца Гомельская (Кіеў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гомельская
вуліца Кіева
Агульная інфармацыя
Раён гораду
Даўжыня 980 м
Аўтобусныя маршруты 32
Паштовыя індэксы 04078
Вуліца Кіева Гомельская ў Вікісховішчы

Вуліца Гомельская (па-ўкраінску: Гомельська вулиця) — вуліца ў Падольскім раёне Кіева. Названая ў 1953 годзе ў гонар беларускага гораду Гомелю. Да Гомельскай вуліцы далучаюцца вуліцы Ружовая (яе пачатковая частка), Мінская, Зорная, завулкі Гомельскі (двойчы), Зорны і Мінскі.

Рух двухбаковы, пакрыцьцё — асфальт. На вуліцы пераважае сядзібная малапавярховая забудова.

Найбліжэйшая станцыя мэтро — «Ніўкі». Найбліжэйшая чыгуначная станцыя — Вышгародзкая.

Вуліца была запраектаваная ў пачатку 1950-х гадоў як спалучэньне вуліцаў 107-я новая і 123-я новая. Сучасная назва і даўжыня — з 1953 году.