Перайсьці да зьместу

Вузьлянка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Вузьлянка
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Мазалеўшчына
Вусьце Нарачанка
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Менская вобласьць
Даўжыня 53 км
Сярэднегадавы сьцёк 4,8 м³/с
Плошча басэйну 663 км²
Нахіл воднай паверхні 0,5 ‰

Вузьля́нка — рака ў Мядзельскім і Вялейскім раёнах Менскай вобласьці, левы прыток ракі Нарачанкі (басэйн Нёману). Даўжыня 53 км. Плошча вадазбору 663 км². Выдатак вады ў вусьці 4,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.

Агульныя зьвесткі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачынаецца каля вёскі Мазалеўшчына Мядзельскага раёну, вусьце на паўднёвы ўсход ад вёскі Іжа. Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапэцападобная, шырынёй 1—2 км. Абалона ў верхняй плыні разараная, яе шырыня 200—300 м. Ад вытоку да паўночнай ускраіны вёскі Наўры (15 км) рэчышча каналізаванае. Водапрыёмнік мэліярацыйных каналаў. Шырыня рэчышча ў межань ад 8 да 20 м.

На рацэ ў маляўнічых мясьцінах зона адпачынку Вузьлянка[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 106
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 106
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.