Вугор пэліканавы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пэліканавы вугор

Вугор пэліканавы (па-лацінску: Eurypharynx pelecanoides) жыве ва ўсіх умераных і трапічных марах сусьветнага акіяна на глыбіні ад 500 да 7500 мэтраў. Большасьць да сёньняшняга дня выяўленых рыбаў (больш за 250 экзэмпляраў) паходзяць з трапічных водаў Атлянтыкі, з глыбіні ад 1400 да 2800 мэтраў. Пэліканавы вугор, даўжыня якога дасягае 75 сантымэтраў, зьяўляецца адзіным відам біялягічнага сямейства Eurypharyngidae.

Адкрыты францускім заолягам Ліёнам Вэланам у 1882 годзе.