Вугальная кісьля
Вугальная кісьля[1] — слабы дзьвюхасноўны квас з хімічнай формулай H2CO3, які ствараецца ў малых колькасьцях пры рашчыненьні вуглякіслага газу ў вадзе, у тым ліку й вуглякіслага газу з паветра. У водных рашчынах ёсьць неўстойлівым. Стварае шэраг устойлівых неарганічных ды арганічных вытворных: солі (карбанаты й гідракарбанаты), складаныя этэры, аміды і да т. п.
Фізычныя ўласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вугальны квас існуе ў водных рашчынах у раўнавазе з вуглякіслым газам, прычым раўнавага сільна зрушана ў бок раскладаньня квасу.
Малекула вугальнага квасу мае плоскую будову. Цэнтральный атам вугляроду мае sp²-гібрыдызацыю. У гідракарбанат- і карбанат-аніёнах ажыцяўляецца дэлякалізацыя π-сувязі. Даўжыня сувязі C—O у карбанат-іёне складае 130 пм.
Бязводны вугальны квас уяўляе сабою бескаляровыя крышталі, якія ёсьць устойлівымі пры нізкіх тэмпэратурах, а пры далейшым грэньні поўнасьцю раскладваюцца. Паводзіны чыстага вугальнага квасу ў газавай фазе дасьледваны ў 2011 року аўстрыйскімі хімікамі.