Перайсьці да зьместу

Восіп Турчыновіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Восіп Цэзар Турчыновіч
Дата нараджэньня 1824(1824)
Дата сьмерці не раней за 1860
Занятак гісторык, археограф
Навуковая сфэра гістарыяграфія, гісторыя

Во́сіп Цэ́зар Турчыно́віч (Восіп Вікенцевіч; 1824—?) — беларускі гісторык, правазнавец. Аўтар працы «Агляд гісторыі Беларусі з найдаўнейшых часоў».

Паходзіў з магілёўскай шляхты. У 1858—1860 роках перакладчык Магілёўскага дваранскага сходу, тытулярны саветнік. У пачатку 1860-х гадоў пераведзены на пасаду судзьдзі Ніжняудзінскага акруговага суда Іркуцкай губэрні. Далейшы лёс невядомы.

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вывучаў паходжаньне магілёўскіх курганаў. Аўтар чатырох кніг па славянскай гісторыі. Найбольш значная праца — «Агляд гісторыі Беларусі з найдаўнейшых часоў» (Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен, СПб, 1857)[1] — першая сыстэматызаваная гісторыя Беларусі. Пачынаецца ад апісаньня легендарнай даўніны і сканчаецца далучэньне беларускіх земляў да Расейскай імпэрыі ў выніку Падзелаў Рэчы Паспалітай. Кніга пераважна кампіляцыйная, аднак Турчыновіч упершыню ўвёў у навуковы ўжытак шэраг пісьмовых гістарычных крыніцаў і фактаў, спасылкі на працы іншых навукоўцаў. Праца Турчыновіча аказала пэўны ўплыў на разьвіцьцё беларускай гістарыяграфіі XIX стагодзьдзя дзякуючы выкарыстанаму ў ёй фактычнаму матэрыялу.

  1. ^ Грибко И. Л. Турчинович Осип (Иосиф Цезарь) Викентьевич // Белорусская юридическая энциклопедия. — Мн.: ГИУСТ БГУ, 2013. — Т. 4. — С. 60.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]