Перайсьці да зьместу

Восень у Нью-Ёрку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Восень у Нью-Ёрку
па-ангельску: Autumn in New York
Жанр фільм пра каханьне[d][1][2][3][…] і драматычны фільм
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Рубі Янг[d]
Вытворчасьць Lakeshore Entertainment[d]
Распаўсюд ‎Мэтра-Голдвін-Маер і Netflix
Дата выхаду 11 жніўня 2000[9], 17 лістапада 2000[10] і 12 кастрычніка 2000[11]
Працягласьць 101 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Старонка на IMDb

Восень у Нью-Ёрку (па-ангельску: Autumn in New York) — амэрыканскі рамантычны драматычны фільм 2000 году рэжысэркі Джаан Чэнь. Галоўныя ролі выканалі Рычард Гір і Ўінона Райдэр. Фільм, сцэнар да якога напісаў Элісан Барнэт, распавядае пра пасьпяховага рэстаратара сярэдняга ўзросту і бабздыра, які закохваецца ў мілую маладую але сьмяротна хворую жанчыну[12]. Пракатам у ЗША займалася кампанія Мэтра-Голдвін-Маер, якая адрэдагавала фільм Чэнь, у тым ліку выдаліўшы сцэну з аголенай Ўіноны Райдэр[13]. Фільм атрымаў негатыўныя водгукі, але меў мерны камэрцыйны посьпех, зарабіўшы 100 мільёнаў даляраў пры выдатках у 65 мільёнаў даляраў.

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Ўіл Кін (Рычард Гір) — пасьпяховы 48-гадовы рэстаратар і бабздыр. Шарлота Філдынг (Ўінона Райдэр) — 22-гадовая дзяўчына, якая сьвяткуе свой дзень нараджэньня ў рэстарацыі Кіна. Заўважыўшы яе адразу Ўіл захапіўся маладой жанчынай, але неўзабаве даведаўся, што яна дачка ягонай даўняй сяброўкі, якая загінула ў аўтакатастрофе. Як становіцца вядома ў гутарцы паміж імі Шарлота вырабляе капялюшыкі. Скарыстаўшыся гэтым фактам наступнага дня Ўіл замаўляе капялюшык для сваёй нібыта дзяўчыны, дзеля таго, каб узяць удзел у ім на імпрэзе. Калі Шарлота прыехала да яго празь некалькі тыдняў, каб аддаць капялюшык ён угаворвае яе пайсьці зь ім на імпрэзу, пасьля чаго яны разам ноччу бавяць час.

На наступную раніцу, падчас сьнеданьня на тэрасе кватэры Кіна, ён тлумачыць, што ў іхных адносінах няма будучыні і яны ня могуць быць парай. Шарлота прызнае гэта, але кажа, што яна цяжка хворая і хутка памрэ. У наступны дзень яны гуляюць у парку і Шарлота здымае з Кіна гадзіньнік, кажучы, што верне яго, калі ён забудзе пра яго. Ўіл закохваецца ў сваю Шарлоту, але яна праз боль у грудзёх патрапіла ў шпіталь. Там Ўіл дазнаецца ад лекаркі (Мэры Бэт Гэрт), што хвароба Шарлоты амаль невылечная і цяжка знайсьці хірурга, хто возьмецца за апэрацыю, ды й сама Шарлота не жадае класьціся на апэрацыю.

На вечарыне з нагоды Гэлоўіна Ўіл і Шарлота наведалі Кінава сябра Джона (Энтані Ляпальля), дзе галоўны герой сустрэў сваю былую дзяўчыну. Пакуль Шарлоты чытае вершы дачкам Джона, Ўіл кахаецца на даху дома. Ужо пазьней Шарлота заўважае, што яны разам спускаліся з даху і разумее, што было паміж імі. Гэта вымушае Шарлоту сысьці ад Кіна, які, аднак, не зважаючы на сваю натуру бабздыра хоча вярнуць яе назад. У гэты ж час Ўіл спаткаецца з сваёй пазашлюбнай дачкой Лізай (Вэра Фарміга), якую ніколі ня бачыў.

Празь некалькі дзён ён просіць прабачэньне ў Шарлоты і атрымоўвае шанец. Бавячы час на коўзанцы ля Ракфэлер-цэнтру, Шарлота губляе прытомнасьць і зноўку апынаецца ў шпіталю, дзе Ўіл дазнаецца ў лекаркі, што ейны стан пагоршыў, і што дзяўчына мае толькі некалькі тыдняў жыцьця. Ўіл шукае хірурга па ўсёй краіне і дзякуючы дачцэ Лізы знаходзіць адмыслоўца (Дж. К. Сыманз) з Агаё. Пасьля акрыяньня яны разам сьвяткуюць Каляды, але ў час, калі яны гатовыя абмяняцца падарункамі Шарлота зноў губляе прытомнасьць. Ўіл запрашае доктара-адмыслоўца з Агаё, але ён ня здолеў выратаваць Шарлоту. Вярнуўшыся ў сваю кватэру, Ўіл знаходзіць падарунак Шарлоты, які яна пакінула на падлозе. У скрыначцы ён знаходзіць свой гадзіньнік.

Наступным летам у невялікім чоўне Ўіл гадуе свайго ўнука, а поруч зь ім сядзіць Ліза, зь любоўю гледзячы на сваіх родных.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Восень у Нью-Ёрку атрымаў негатыўныя водгукі ад кінакрытыкаў. На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 19% зь сярэднім рэйтынгам 4,11/10, базуючыся на 72 рэцэнзіях крытыкаў. На думку крытыкаў, фільм зусім ня вельмі дрэнны, але пабудаваны на стандартных рамантычных клішэ. Таксама заўважаны брак хіміі паміж Рычардам Гірам і Ўінонай Райдэр. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаныя 24 балы з 100 магчымых, палягаючы на 21 рэцэнзіі кінакрытыкаў, што сьведчыць пра ў цэлым непрыхільныя водгукі. Фільм быў намінаваны на прэмію Залатая маліна ў 2001 годзе за Найгоршы акторскі дуэт (Рычард Гір і Ўінона Райдэр), але статуэтку атрымала іншая пара[12].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]