Восеньскае раўнадзенства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Асьвятленьне Зямлі Сонцам у дзень раўнадзенства

Во́сеньскае раўнадзе́нства — гэта момант, калі Сонца перасякае нябесны экватар, кіруючыся на поўдзень. З-за розьніцы паміж каляндарным і трапічным годам верасьнёўскае раўнадзенства можа адбыцца ў любы час з 21 па 24 верасьня.

У дзень раўнадзенства Сонца, калі глядзець з экватару, узыходзіць на ўсход і заходзіць на захад. Перад раўнадзенствам на поўдні Сонца ўстае і садзіцца паўночней, а затым яно ўздымаецца і садзіцца паўднёвей.

Восеньскае раўнадзенства можна лічыць сканчэньнем лета ды пачаткам восені ў Паўночным паўшар’і, і сканчэньнем зімы ды пачаткам вясны (вясновае раўнадзенства) ў Паўднёвым паўшар’і[1].

Расклад восеньскіх раўнадзенстваў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама: Трапічны год

Верасьнёўскае раўнадзенства — гэта адзін момант часу, звычайна выкарыстоўваецца для вызначэньня працягласьці трапічнага году.

Дата і час верасьнёўскіх раўнадзенстваў[2], якія адбудуцца ў пэрыяд 2014—2024 гг. (УЧ):

Date time
23.09.2014 02:29
23.09.2015 08:21
22.09.2016 14:21
22.09.2017 20:02
23.09.2018 01:54
23.09.2019 07:50
22.09.2020 13:30
22.09.2021 19:21
23.09.2022 01:03
23.09.2023 06:49
22.09.2024 12:43

Сузор’е[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кропка, дзе Сонца перасякае нябесны экватар на поўдні, называецца першай кропкай Шаляў, аднак з-за працэсу апярэджваньня раўнадзенстваў гэтая кропка зрушылася ў сузор’е Дзевы. Верасьнёўскае раўнадзенства, якое перайшло з Шаляў у Дзеву ў −729 годзе, пяройдзе ў сузор’е Ільва ў 2439 годзе.

У культуры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Календары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Верасьнёўскае раўнадзенства пазначана як першы дзень у французкім рэспубліканскім календары.

Узгадкі ў розных культурах сьвету[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заходняя Азія
  • Восеньскае раўнадзенства на поўдні адзначаюць як першы дзень Мэхара або Шаляў у іранскім календары. Гэта адзін з іранскіх фэстываляў шчодрасьці і любові ў Зараастрызме.
Усходняя Азія
  • Сьвята сярэдзіны восені адзначаецца з 15 дня 8 месяцавага месяцу, часта каля дня восеньскага раўнадзенства, і зьяўляецца афіцыйным сьвятам у матэрыковым Кітаі, Ганконге, Тайвані й іншых краінах са значнай кітайскай меншасьцю. Паколькі месяцавы каляндар не ідэнтычны з грыгарыянскім, то гэтая дата можа знаходзіцца дзе заўгодна ў пэрыяд зь сярэдзіны верасьня па пачатку кастрычніка.
  • У Карэі гэты дзень знаходзіцца блізка да дня сьвята ўраджаю, якое сьвяткуецца на працягу трох дзён.
  • У Японіі дзень восеньскага раўнадзенства зьяўляецца выходным днём. Хіган (お彼岸) — буддыйскае сьвята, якое адзначаецца толькі японскімі сектамі падчас вясновага і восеньскага раўнадзенстваў.
Эўропа
  • Восеньскае раўнадзенства было «днём Новага году» ў францускім рэспубліканскім календары, які выкарыстоўваўся з 1793 па 1805 гг. Калі была абвешчаная Першая рэспубліка Францыі, а 21 верасьня 1792 г. была скасаваная француская манархія, такім чынам дзень восеньскага раўнадзенства стаў першым днём «рэспубліканскай эры» ў Францыі. Пачатак кожнага году павінен вызначацца астранамічнымі вылічэньнямі, якія адпавядаюць сапраўднаму Сонцу, а не сярэдняму Сонцу.
  • Традыцыйнае сьвята ўраджаю ў Злучаным Каралеўстве сьвяткуецца ў нядзелю ў поўню, бліжэй да верасьнёўскага раўнадзенства.
  • Дажынкі — земляробчае сьвята ў шматлікіх славянскіх народаў, па часе правядзеньня часта супадае з днём восеньскага раўнадзенства. Сьвята вядомае з дахрысьціянскіх часоў.
  • Багач — сьвята ўраджаю, якое сьвяткуецца беларусамі, ўкраінцамі і некаторымі іншымі славянскімі народамі, вядомае з дахрысьціянсках часоў, па часе супадае з днём верасьнёўскага раўнадзенства.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]