Вольфія бескаранёвая
Вольфія бескаранёвая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Расьліны |
Аддзел | Кветкавыя расьліны |
Кляса | Аднадольныя |
Атрад | Шальнікакветныя |
Сямейства | Ароньнікавыя |
Падсямейства | Раскавыя |
Род | Вольфія |
Від | Вольфія бескаранёвая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Wolffia arrhiza Horkel ex Wimm. (1857) | |
Ахоўны статус | |
Найменшая рызыка (LC) | |
Вольфія бескаранёвая (Wolffia arrhiza) — від кветкавых расьлін сямейства Ароньнікавыя (Araceae). Вонкава выглядае як драбнюткія сакавіта-зялёныя, ледзь выцягнутыя кулі меншыя за 1 мм. Тым ня менш, вольфія мае мікраскапічныя кветкі, хай непрыкметныя, але паўнавартасныя.
Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У прыродзе вольфія бескаранёвая сустракаецца ў трапічных лясох Азіі, Афрыцы, а таксама ў Заходняй і Цэнтральнай Эўропе, Міжземнаморʼі і Індыі. Ва Ўкраіне рэдкі від, сустракаецца часьцей за ўсё ў вадаёмах лесастэпу. Для Беларусі расьліна занесеная ў чырвоную кнігу, яна сустракаецца толькі на самым поўдні краіны, цяпер і на Белавескай пушчы.
Вольфія бескаранёвая любіць стаячую ваду, напрыклад, маленькае возера; у непрыдатных для яе ўмовах не размножваецца. Праточная вада гібельная для яе.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэты від зьяўляецца найменшай кветкавай расьлінай ў сьвеце. Расьліна прадстаўляе сабой малюсенькія эліпсападобныя ліспападобныя ўтварэньні, памеры якіх не перавышаюць 1 мм. Вольфія бескаранёвая, як вынікае з назова, не патрабуе каранёвай сыстэмы і жыве на паверхні вады.
Размнажэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пры спрыяльных умовах вольфія вельмі хутка размнажаецца дзяленьнем. Даччыная расьліна адгаліноўваецца ад бацькоўскай і, пасьля разьвіцьця, адпраўляецца ў свабоднае плаваньне. Матчына расьліна пасьля размнажэньня гіне. Вельмі рэдка можна назіраць цьвіценьне вольфіі бескаранёвай.