Волка (басэйн Дняпра)
Выгляд
Волка лац. Vołka | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Славіна |
Вусьце | Морач |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 35 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,1 м³/с |
Плошча басэйну | 250 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Во́лка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Морачы (басэйн Дняпра). Цячэ ў Слуцкім і Капыльскім раёнах Менскай вобласьці. Даўжыня 35 км. Плошча вадазбору 250 км². Выдатак вады ў вусьці 1,1 м³/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Пачынаецца каля вёскі Славіна ў Слуцкім раёне, далей цячэ ў Капыльскім раёне Цэнтральнабярэзінскай раўнінай. Упадае ў Морач за 7 км вышэй за вёску Вялікі Рожан.
Даліна невыразная, месцамі скрынкападобная або трапэцападобная, шырынёй 2—3 км. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,5—3 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае; шырыня яго 3—8 м. На рацэ плаціны і сажалкі каля вёсак Рахіняў (плошча 3 га) і Сьвідзічаў (плошча 10 га)[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 102—103.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1