Перайсьці да зьместу

Воины света

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Воины света» (па-беларуску: «Воіны сьвятла») — расейскамоўная песьня беларускага панк-рок гурту «Ляпіс Трубяцкі», якая зьяўляецца часткаю альбома «Матрёшка». Была запісаная цягам 2012—2013 рокаў, выпушчаная 1 сакавіка 2014 року.

На дадзены момант самым папулярным кліпам на песьню зьяўляецца відэа зь песьняю й накладзенымі на яе фраґмэнтамі «Эўрамайдану» карыстальніка Alex Karpenko, які, аднак, не зьяўляецца афіцыйным. У YouTube на 8 траўня 2018 гэтае відэа праглядзелі больш за 19 мільёнаў (19 482 476) разаў[1].

Па словах лідэра гурту, песьня была напісаная напрыканцы 2012-га, а кліп пачалі здымаць увосені 2013 року. Ролік рабіў Аляксей Церахаў, які шмат працаваў зь «Ляпісам» — у прыватнасьці, над кліпам «Капітал».

Вонкавыя відэафайлы
Відеоряд подій Євромайдану накладений на пісню
Выкананьне песьні «Воіны сьвятла» маракамі тральшчыка «Чаркасы» перад штурмам расейскімі вайскоўцамі
Выкананьне песьні «Воіны сьвятла» на канцэрце ў Варшаве (Польшча) 11 красавіка 2014.
Украінскае маляня выконвае «Воіны сьвятла» Ляпіса Трубяцкога
НАОНІ України выконвае ўкраінскую вэрсію «Воіны сьвятла»
Гурт Intimate выконвае ўкраінскую вэрсію «Воіны сьвятла»
Студыя Магарыч выконвае ўкраінскую вэрсію «Воіны сьвятла» з вольным перакладам

Ва Ўкраіне песьня стала адным з гімнаў «Эўрамайдану». Яна стала папулярнаю, калі на яе наклалі відэашэраг з кадраў падзеяў на «Эўрамайдане».

У канцы сакавіка перад пачаткам штурму расейскімі вайскоўцамі, яе засьпявалі ўкраінскія маракі з тральшчыка «Чаркасы».[2]

Таксама песьню выканалі заўзятары «Дняпра» пасьля матчу з «Дынама» на стадыёне «Дняпро-Арэна».

У 2014 годзе песьня была перакладзеная на ўкраінскую мову ўкраінскім пісьменьнікам Багданам Стэльмахам.[3]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]