Верхняя Рыта
Выгляд
Верхняя Рыта | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | возера Крымна (Украіна) |
Вусьце | Маларыта |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Берасьцейская вобласьць |
Даўжыня | 24,5 км |
Ве́рхняя Ры́та — рака ў Маларыцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, правы прыток ракі Маларыты (басэйн Віслы). Даўжыня 24,5 км.
Пачынаецца з возера Крымна (Украіна), у межах Маларыцкага раёну выкарыстоўваецца як водапрыёмнік мэліярацыйнай сыстэмы «Вір» і крыніца арашэньня. Асноўны сьцёк накіроўваецца ў Маларыту, пры неабходнасьці частку сьцёку накіроўваюць у раку Рыту, якая мае самастойны вадацёк. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 93
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 93