Вербаўка
Выгляд
Вербаўка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Цёмны Лес |
Вусьце | Проня |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 27 км |
Плошча басэйну | 159 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2,7 ‰ |
Ве́рбаўка — рака ў Беларусі, левы прыток ракі Проні (басэйн Дняпра). Цячэ ў Горацкім і Чавускім раёнах Магілёўскай вобласьці Даўжыня 27 км. Плошча вадазбору 159 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,7‰.
На рацэ стаіць гістарычнае мястэчка Расна.
Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Цёмнага Лесу Горацкага раёну, вусьце каля вёскі Вербаўкі Чавускага раёну. У сярэдняй і ніжняй плыні на працягу 15,2 км каналізаваная[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 92.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 92.