Веніямін Гарадзецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Веніямін Гарадзецкі
Род дзейнасьці савецкі шашыст, міжнародны гросмайстар
Дата нараджэньня 13 красавіка 1919
Месца нараджэньня Сьцяг Летувіска-Беларускае ССР Бабруйск, Менская губэрня, ЛітБелССР
Дата сьмерці 9 лістапада 2014(2014-11-09) (95 гадоў)
Месца сьмерці Масква, Расея
Альма-матэр Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Занятак журналіст

Веніямін Барысавіч Гарадзецкі (нарадзіўся 13 красавіка 1919, Бабруйск) — савецкі габрэйскі спартовец (рускія шашкі), трэнэр і шашачны кампазытар. Гросмайстар СССР (1962), міжнародны гросмайстар.

Пераможца першынства СССР сярод юнакоў (1936). Трохразовы чэмпіён РСФСР. Судзьдзя Ўсесаюзнае катэгорыі (1957), судзіў чэмпіянаты Масквы. Чэмпіён СССР па рускіх шашках (1961). Акадэмік Пецярбурскай акадэміі шахматнага і шашэчнага мастацтва.

У 1937—1941 вучыўся ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце на фізыка-матэматычным факультэце, вучобу скончыў у Маскоўскімдзяржаўным унівэрсытэце (1946). Падчас Вялікай Айчыннай вайны працаваў інжынэрам-дасьледнікам у абароннай прамысловасьці.

Веніямін Гарадзецкі — выбітны шашачны тэарэтык, сярод яго адкрыцьцяў — фэнамэнальны доказ выйгрышу чорных пасьля дэбютнага 1. ed4 ba5 2.gh4 (пазыцыя ўзьнікае і пасьля 1.gh4 ba5 2. ed4) (ж. 64, 1968, № 7). Выбітны прапагандыст гульні, аўтар 14 кніг, сярод іх «Кніга аб шашках».

Публікаваўся ў шматлікіх часопісах і газэтах, у тым ліку ў 1930-я на ідышы ў часопісе «Октобэр» (Кастрычнік, Менск). На працягу шматлікіх гадоў рэдагаваў шашачны аддзел у «Учительской газете» і «Вечерней Москве» (псэўданім — Б. Янев). На працягу 1970—1980-х вёў шашачную рубрыку ў адзіным у СССР часопісе на ідышы «Совэтыш геймлянд» (Савецкая радзіма, Масква); пасьля матэрыялы гэтай рубрыкі былі апублікаваныя ў выглядзе кніжнага дадатку да часопісу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]