Перайсьці да зьместу

Венская парцаляна Аўгартэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 48°13′25″ пн. ш. 16°42′22″ у. д. / 48.22361° пн. ш. 16.70611° у. д. / 48.22361; 16.70611

Венская мануфактура Аўгартэн, якая месьціцца ў былым палацы эпохі барока

Венская парцаляна Аўгартэн (па-нямецку: Porzellanmanufaktur Augarten) — першая ў імпэрыі Габсбургаў парцалянавая мануфактура, якая знаходзілася ў прадмесьці Вены.

Парцалянавая мануфактура ў Вене сталася другой у Эўропе пасьля Майсэнскай.

25 траўня 1718 году аўстрыйскі імпэратар Карл VI сваім загадам перадаў асаблівыя прывілеі Кляўдыюсу Інацэнцыюсу дзю Пак’е (Claudius Innocentius du Paquier) на права манапольнай вытворчасьці парцаляны ў імпэрыі на працягу 25 год. Гэты пэрыяд вытворчасьці аўстрыйскай парцаляны стаў вядомым, як «пэрыяд дзю Пак’е».

Але мануфактура ня здолела вытрымаць канкурэнцыі зь іншымі эўрапейскімі фабрыкамі і ў 1863 годзе стратнае прадпрыемства было зачыненае пастановай парлямэнту.

Мануфактура ізноў распачала працу ў 1923 годзе.

  • Reinhard Engel, Marta Halpert: Luxus aus Wien II. Czernin Verlag, Wien 2002. ISBN 3-7076-0142-0
  • Waltraud Neuwirth: Die Wiener Porzellan- Manufaktur Augarten. Jugend u. Volk, Wien (1996). ISBN 3-224-18867-7
  • Waltraud Neuwirth: Wiener Porzellan. Original, Kopie, Verfälschung, Fälschung. Jugend u. Volk, Wien. (1996) ISBN 3-224-18867-7
  • Waltraud Neuwirth: Porzellan aus Wien. Von du Paquier zur Manufaktur im Augarten. Jugend u. Volk, Wien (1992) ISBN 3-8113-6084-1
  • Waltraud Neuwirth: Wiener Porzellan. 1744—1864. Neuwirth, Wien (1983). ISBN 3-900282-11-0
  • Wilfried Seipel (Hg.): Weißes Gold aus Europa. Ausstellungskatalog, Kunsthistorisches Museum. Wien (1997). ISBN 3-900325-79-0
  • Wilhelm Siemens: Impulse — Europäische Porzellanmanufakturen als Wegbereiter internationaler Lebenskultur. Zweckverband Dt. Porzellanmuseum, (1995). ISBN 3-927793-43-4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Венская парцаляна Аўгартэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў