Перайсьці да зьместу

Васіль Цімафеевіч Якавенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Якавенка.
Васіль Якавенка
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Васіль Цімафеевіч Якавенка
Нарадзіўся 5 траўня 1936
в. Пажыхар, Шацілавіцкі раён, Гомельская вобласьць
Памёр 22 студзеня 2018 (81 год)
Менск
Пахаваны
Дзеці Натальля Якавенка[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч
Мовы беларуская, расейская
Дэбют 1957
Прэміі Міжнародная літаратурная прэмія імя Ф. Нансэна (1994)
Мэдаль Францішка Скарыны (2016)
Узнагароды
мэдаль Францішка Скарыны
http://belarus.kulichki.net/

Васі́ль Цімафе́евіч Якаве́нка (5 траўня 1936, в. Пажыхар, Шацілавіцкі раён, Гомельская вобласьць — 22 студзеня 2018, Менск[1]) — беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч.

Нарадзіўся 5 траўня 1936 году ў вёсцы Пажыхар Шацілавіцкага раёну Гомельскай вобласьці ў сялянскай сям’і.

У 1956 годзе скончыў Беларускі індустрыяльны тэхнікум па спэцыяльнасьці геоляг. У 1956—1958 гадах служыў у Савецкай арміі. Працаваў майстрам, тэхнікам, інжынэрам у розных геалягічных партыях і праектных інстытутах рэспублікі, рэдактарам на Беларускім радыё[2]. У 1966 годзе завочна скончыў БДУ. У 1972—1977 гадах — рэдактар аддзелу навукі і мастацтва, аддзелу нарысу і публіцыстыкі часопісу «Полымя». У 1977—1978 гадах — сакратар праўленьня Саюзу кінэматаграфістаў БССР. З 1990 году — прэзыдэнт Беларускага сацыяльна-экалягічнага саюзу «Чарнобыль». Сябра СП СССР з 1977 году. У друку выступаў з 1957 году (газэта «Гомельская праўда»)[2].

Памёр 22 студзеня 2018 г.

  • Земля, открытая нами : художественные очерки. — Мінск : Маст. літ., 1971.
  • Пробны камень : нарысы. — Мінск : Маст. літ., 1974.
  • Приручение земли. — М. : Политиздат, 1975. (Сер. «Повести о делах и людях партии»).
  • Пакуль сонца ў зеніце : аповесць у нарысах. — Мінск : Маст. літ., 1977.
  • Персона нон грата : п’еса (у сааўтарстве з М. Місюком) пастаўлена ў Магілёўскім абласным тэатры імя Дунін-Марцінкевіча (1981) // Гаючая квецень. Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2004.
  • Через гать : очерки. — М. : Сов. писат., 1982.
  • Дайсці да ладу : нарысы. — Мінск : Маст. літ., 1985.
  • Вясковыя дыспуты : падарожнае эсэ. — Мінск : Маст. літ., 1987.
  • Другой зямлі не будзе : публіцыстычныя аповесці, нарысы. — Мінск : Маст. літ., 1989.
  • На что нам жизнь дана : повести, очерки. — М. : Сов. писат., 1991.
  • Смяльчак Лузь : казкі. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 1995.
  • Чорная ружа : Казкі. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 1996.
  • Чернобыль. Десять лет спустя : эссе. — Минск : БелСоЭС «Чернобыль», 1996.
  • Сказ пра беларусаў : публіцыстыка, вершы / у сааўт. з Л. Эмілітам. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2000.
  • Крушэнне на ростані : эсэ, артыкулы, гутаркі. — Мінск : Бел. кнігазбор, 2002.
  • Надлом. — Мінск : Бел. кнігазбор, 2003. (Сер. «Беларускі гістарычны раман»).
  • Пакутны век : трылогія. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2006.
  • Нячывелле : апавяданні, публіцыстыка, дакументы. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2008.
  • Пакутны век : трылогія. 2-е выд. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль», 2009.
  • Прывіды Шанхая над Свіслаччу: эсэ, гутаркі, артыкулы. — Мінск : БелСаЭС «Чарнобыль». –– 2011.
  • Надлом. Кручина вековая (Пакутны век) : трилогия. –– Санкт-Петербург : Нестор-История. –– 2015.
  • Як знайсці духоўнасць і гармонію ў грамадстве: эсэ, брашура. — Мінск : Тэхналогія. — 2015.
  • Абярэг : раман. — Мінск : Медысонт. — 2017.

Асобныя творы ў калектыўных зборніках: «Пройдуць гады» Мн. 1968 г.; «В судьбе природы — наша судьба». Писатели об экологических проблемах. М. 1990 г.; «Птушка шчасьця». Зборнік казак. Мн.1991 г.; «Земля тревоги нашей». Публицистическое издание. Мн. 1991 г.; «Письма к живым». Дайджэст газэты «Набат». Общая редакция и авторство. Мн. 1999 г.; «Гаючая квецень». Творы, напісаныя мэдыкамі. Мн. 2004 г.

  • Ляўрэат альтэрнатыўнай Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Ф. Нансэна (1994)
  • Узнагароджаны мэдалём Францыска Скарыны (2016)
  1. ^ Памёр пісьменнік Васіль Якавенка. Наша Ніва (23-01-2018). Праверана 23-01-2018 г.
  2. ^ а б Васіль Цімафеевіч Якавенка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. С. 629

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]