Васіль Семяновіч
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Семяновіч.
Васіль Семяновіч | |
Род дзейнасьці | лекар |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 сакавіка 1887 |
Месца нараджэньня | Вялікія Гарадзяцічы, Мазырскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 23 лютага 1968 (80 гадоў) |
Грамадзянства | СССР |
Занятак | лекар |
Узнагароды |
Васі́ль Цімафе́евіч Семяно́віч (16 сакавіка [ст. ст. 4 сакавіка] 1887, Вялікія Гарадзяцічы Мазырскага павету Менскай губэрні, Расейская імпэрыя — 1968) — заслужаны лекар БССР, удзельнік партызанскага руху пад час нямецка-савецкай вайны.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў Курскую фэльчарска-акушэрскую школу. У 1920 годзе паступіў у Ленінградзкі мэдычны інстытут, пасьля сканчэньня якога быў накіраваны ў Лельчыцкую раённую лякарню. Тут у 1927 быў прызначаны галоўным лекарам. У 1930-х гадох пры ягоным ўдзеле ў Лельчыцах была пабудавана новая лякарня на 75 месцаў.
Удзельнік партызанскага руху пад час Вялікай Айчыйнай вайны. Пасьля вайны зноў стаў галоўным лекарам Лельчыцкай лякарні.
Пасьля 60 гадоў застаўся ў лякарні на пасадзе акушэра-гінэколяга.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 16 сакавіка 1967 годзе ў сувязі з 80-годзьдзем Васілю Семяновічу першаму ў раёне дадзена званьне «Ганаровы грамадзянін гарадзкога пасёлку Лельчыцы».
Яму дадзена званьне «Заслужаны лекар БССР» з уручэньнем ганаровай граматы Вярхоўнага Савету БССР.
Ягоным імем названа вуліца ў Лельчыцах.