Перайсьці да зьместу

Васілька Сьвятаславіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Васілька Сьвятаславіч, Васілька I (1080-я — пачатак 1144) — дзевяты полацкі князь, сын Сьвятаслава-Георгія Ўсяслававіча, брат Эўфрасіньні Полацкай. Паводле зьвестак Васіля Тацішчава, унук Уладзімера Манамаха — верагодна дзякуючы гэтаму пазьбег высылкі ў Бізантыю разам зь іншымі полацкімі князямі ў 1129 годзе. Паводле Іпацьеўскага летапісу, ў 1132 годзе полацкае веча выгнала пастаўленага з Кіева Сьвятаполка Мсьціслававіча і выбрала князям Васільку. Паводле Пскоўскіх летапісаў, у 1138 годзе Васілька добразычліва сустрэў Усевалада Мсьціслававіча які ехаў праз Полацкую зямлю ў Пскоў, куды быў запршаны княжыць. У 1143 годзе Васілька выдаў сваю дачку Марыю замуж за Сьвятаслава Усеваладавіча, але хутка пасьля гэтага памёр.

  • Усяслаў III
  • Брачыслаў
  • Ізяслаў
  • Усевалад
  • Марыя
Папярэднік
Рагвалод III Васіль
Полацкі князь
11321144
Наступнік
Рагвалод III Васіль