Перайсьці да зьместу

Варшаўскі вакзал (Гатчына)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станцыя Гатчына-Варшаўская

Варшаўскі вакзал — пасажырскі тэрмінал чыгуначнай станцыі Гатчына-Варшаўская, адзін з 2-х дзеючых чыгуначных вакзалаў Гатчыны на лініі Санкт-Пецярбург-Луга.

Рух па Варшаўскай чыгунцы ад Санкт-Пецярбурга да Гатчыны быў адчынены 1 лістапада 1853 года. Тады ж быў адчынены Варшаўскі вакзал. У 1858 годзе быў гатовы праект сталай станцыі і пасажырскага вакзалу, які распрацаваў архітэктар П. О. Сальмановіч. Вакзал уяўляў сабою выцягнуты павільён з арачнымі вокнамі і дзьвярыма, у якім імпэратарскую палову ад касавай залы і вэстыбюляў 1-га, 2-га і 3-га клясаў адлучаў скразны праход. У 1888 годзе інжынэр Фэлікс Ясінскі распрацаваў праект металічнага падстрэшка над пасажырскай плятформай. У 1895 году была пабудаваная электрычная станцыя для асьвятленьня чыгуначнай станцыі.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны і акупацыі вакзал быў разбураны. Пасьля вайны быў пабудаваны новы будынак вакзалу ў клясычным стылі па праекце архітэктара Д. П. Бурышкіна. У 1967 годзе шляхі станцыі былі электрыфікаваныя, з 6 лістапада паведамленьне зь Ленінградам стала зьдзяйсьняцца электрацягнікамі. У 2000-х гадах вакзал прайшоў капітальны рамонт.