Вардарская банавіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вардарская банавіна

Ва́рдарская банавіна (па-сэрбскахарвацку: Vardarska banovina, Вардарска бановина) — правінцыя (банавіна) у Каралеўстве Югаславіі ў пэрыяд з 1929 па 1941 год.

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вардарская банавіна знаходзілася ў самай паўднёвай частцы каралеўства, на тэрыторыі сучаснай Македоніі, Паўднёвай Сэрбіі і Паўднёва-Ўсходняга Косава і Мэтохіі. На поўначы банавіна межавала з Зэцкай і Мараўскай банавінамі, на захадзе, поўдні і ўсходзе — з Альбаніяй, Грэцыяй і Баўгарыяй адпаведна.

Банавіна атрымала сваю назву па рацэ Вардар. Яе адміністрацыйным цэнтрам лічыўся горад Скоплі (Скоп’е).

Падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1941 годзе, падчас Другой сусьветнай вайны краіны нацысцкага блёку акупавалі Вардарскую банавіну і падзялілі яе паміж Баўгарыяй, акупаванай немцамі Сэрбіяй і Альбаніяй пад італьянскім кіраваньнем.

Пасьля вайны рэгіён увайшоў у СФРЮ: паўднёвая частка рэгіёну стала Сацыялістычнай рэспублікай Македонія, паўночная — часткай Сацыялістычнай рэспублікі Сэрбія.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вардарская банавінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў