Вальжына Морт
Вальжына Морт | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1981[1][2] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, перакладніца, паэтка, прафэсарка ўнівэрсытэту |
Жанр | Паэзія |
Мова | Беларуская, ангельская |
Прэміі | Griffin Poetry Prize (2020) |
Узнагароды | |
https://www.valzhynamort.com |
Вальжы́на Морт (сапраўднае прозьвішча: Мартынава[4][5][6]; нарадзілася ў 1981 годзе ў Менску) — беларуская пісьменьніца, перакладчыца, паэтка.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкавалася ў часопісах Nihil, «Дзеяслоў», газэце «Наша ніва». Фіналістка літаратурнага конкурсу імя Натальлі Арсеньневай (вясна 2003 г.), яе творы трапілі ў сумесную кнігу «12 + 1». Іграла ў п’есе «Калекцыянэр» (аўтар і рэжысэр: Вольга Гапеева), першы і адзіны паказ якой адбыўся 2 кастрычніка 2003 году ў рамках фэстывалю «Тры дні». Атрымала прэмію на Міжнародным літаратурным фэстывалі «Віленіца-2004». Яе проза перакладзеная на ангельскую, баўгарскую, латыскую, летувіскую, нямецкую, польскую і ўкраінскую мовы. Сама перакладае з ангельскай і польскай (Рафал Ваячак). Творчасьць Вальжыны Морт характарызуецца экспрэсіўнасьцю лексыкі, сьмелым ужываньнем нецэнзурных словаў.
Цытаты пра яе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]А вось яе публічныя выступы — гэта выбух энэргіі, выклік, правакацыя, яўнае хуліганства, ледзь ня зьдзек з публікі — калі сядзіш агаломшаны, глыбока ўражаны, каб не сказаць «абражаны» — і хочацца крычаць: «Яшчэ! Яшчэ!»[7].
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «12+1. Конкурс маладых літаратараў імя Натальлі Арсеньневай» (Менск: Логвінаў, 2004)
- «Я тоненькая як твае вейкі» (Менск: Логвінаў, 2005)
- Эпідэмія Ружаў (Lohvinau 2017)
- Песні Для Мёртвых і Ўваскрэслых (Pflaumbaum, 2022)
- Ільля Камінскі «Рэспубліка глухіх» (пер. з анг. разам зь Юляй Цімафеевай; Skaryna Press, 2023)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Valʹžyna Mort // NUKAT — 2002.
- ^ Vaľžyna Mort // MAK (пол.)
- ^ https://www.poetryfoundation.org/poets/valzhyna-mort
- ^ Беларуская паэтка атрымала прэстыжную амерыканскую прэмію(недаступная спасылка) / Кастусь Лашкевіч, TUT.BY
- ^ Вальжына Морт / Родныя вобразы
- ^ Вальжына Морт / Нацыянальны паэтычны партал: Вершы на беларускай мове
- ^ Андрэй Хадановіч у артыкуле «Мэтапаэзія і какетлівы дзявочы суіцыд», Arche №3–2002
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Яе вершы ў часопісе «Nihil».
- Вальжына Морт як яна ёсьць — фрагмэнты з раману Морт і прадмова Андрэя Хадановіча.
- «Мэтапаэзія і какетлівы дзявочы суіцыд» — артыкул у Arche.
- Першы х. у бел. літ. — інтэрвію з Вальжынай Морт у часопісе «Студэнцкая думка»
- «…бо паэтамі трэба карыстацца»(недаступная спасылка) — інтэрвію з Вальжынай Морт
- Valzhyna Mort — вершы разам зь перакладамі на нямецкую мову.
- Вальжына Морт: вялікае інтэрв'ю — інтэрвію для моладзевага часопіса 34mag.net.