Перайсьці да зьместу

Вальдэмар Калінін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вальдэмар Калінін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 траўня 1946(1946-05-30) (78 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці перакладнік, паэт
Мова цыганская мова, беларуская мова і ангельская

Вальдэма́р Калі́нін (нар. 30 траўня 1946, Віцебск, Беларуская ССР) — цыганскі паэт, перакладчык.

У 1996 годзе выдаў у Віцебску «Дабравесьце паводле Мацьвея» на цыганскай мове кірыліцай, якое пачаў перакладаць з 1990 году. У хуткім часе пераехаў у Ангельшчыну. У 2001 годзе выдаў у нямецкім Дыленбургу (зямля Гэсэн) «Новы Запавет» на беларуска-летувіскай гаворцы цыганскай мовы кірыліцай. У 2005 годзе выдаў у Віцебску кнігу вершаў «Сны цыганоў»[1]. У 2014 годзе стаў першым, хто выдаў пераклад усёй Бібліі на цыганскую мову. Пераклад надрукавалі кірыліцай і лацінкай на беларуска-летувіскай гаворцы цыганскай мовы адразу 2 выдавецтвы Швайцарыі: адно ў Білі на поўначы (кантон Бэрн), а другое ў Прэвэранжы на захадзе краіны (кантон Во).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]