Валеры Галубовіч
Валеры Галубовіч лац. Valery Hałubovič | |
| Дата нараджэньня | 10 кастрычніка 1943 (82 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | гісторык |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] |
Валеры Іванавіч Галубовіч (нар. 10 кастрычніка 1943, Магілёў) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1974), прафэсар (1997).
Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1970). З 1974 у Беларускім дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце, з 1985 загаднік катэдры эканамічнай гісторыі.
Дасьледуе гаспадарку земляў сучаснай Беларусі ў IX—XIII стст., эканамічнае разьвіцьцё БССР у 1940—1980-я, гісторыю разьвіцьця ў Беларусі эканамічнай навукі і адукацыі (гісторыю БДУ).
Пад кіраўніцтвам і навуковай рэдакцыяй В. Галубовіча ўпершыню ў Беларусі для студэнтаў эканамічных спэцыяльнасьцяў ВНУ распрацавалі праграму курсу «Эканамічная гісторыя Беларусі», а таксама курс параўнаўчай эканамічнай гісторыі «Эканамічная гісторыя Беларусі і замежных краін».
Мае каля 90 навуковых і навукова-мэтадычных працаў. Аўтар шэрагу дапаможнікаў па эканамічнай гісторыі Беларусі і замежжа. Сябар рэдакцыйнай калегіі «Беларускага гістарычнага часопіса».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Шыбека, З. «Трэба рабіць эканамічную гісторыю практычнай навукай»: Да 60-годдзя з дня нараджэння Валерыя Іванавіча Галубовіча / З. Шыбека, В. Кушнер // Беларускі гістарычны часопіс. — 2003. — №9. — С. 42—43.